Вы тут

Экіпаж «сямёркі»


Працоўнае месца Святланы ЛУЗІКАВАЙ — Шклоўскае раённае спажывецкае таварыства, а дакладней — аўтакрама, на якой шэсць гадоў жанчына вандруе па раёне, каб і ў самых маленькіх і аддаленых населеных пунктах забяспечыць жыхароў (у асноўным пенсіянераў) неабходнымі таварамі і прадуктамі. Нялёгкая праца экспедытара-прадаўца: кожны дзень — у дарозе, двойчы на тыдзень неабходна аб'ехаць тры зоны, пры гэтым ветліва абслужыць кожнага пакупніка, а галоўнае, каб тавар быў якасны, свежы і своечасова дастаўлены. Болей як у дваццаці вёсках чакаюць аўтакраму нумар сем. Але не за прыгожую лічбу, а за старанне і адданасць сваёй справе прадаўца Святланы. Уявіце сабе, што прадавец ведае не толькі кожнага жыхара і яго пакупніцкія перавагі, — яна яшчэ і патэлефануе, каб нагадаць дакладны час прыезду. Хіба гэта не цудоўная рыса чалавека, які любіць сваю працу?!


Болей за паўсотню найменняў тавараў вязе-спяшаецца для сваіх вяскоўцаў Святланіна «сямёрка», якую мне давялося сустрэць у вёсцы Азер'е. За рулём гэтым разам быў надзейны і пазітыўны Сяргей МАГАЗІНШЧЫКАЎ. Вядома, у абавязкі кіроўцы аўтакрамы таксама ўваходзіць і пагрузка, пра што сведчыць гэты фотаздымак.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».