Вы тут

У сакавіку падаражэлі морква і бульба, патаннелі агуркі і вінаград


У сакавіку падаражэлі морква і бульба, патаннелі агуркі і вінаград, паведамляюць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.


Морква падаражэла на 8,05%, бульба — на 5,92%, буракі — на 4,51%, часнык — на 4,21%, грушы — на 3,94%, цытрусавыя — на 1,64%. Агуркі сталі танней на 34,54%, вінаград — на 7,21%, перац — на 2,04%, бананы — на 1,49%, цыбуля рэпчатая — на 0,34%, яблыкі — на 0,21%.

У цэлым гародніна стала танней на 8,95%, садавіна — на 0,95%. Мяса і мясапрадукты падаражэлі на 1,33%. Малако і малочныя прадукты патаннелі на 0,1%. Хлеб і хлебабулачныя вырабы сталі даражэй на 0,47%, рыба і рыбапрадукты — на 0,31%.

Абеды ў сталовай сталі даражэй на 1%. У рэстаране і кафэ яны падняліся ў цане на 1,29%, фастфуд — на 0,68%.

Тытунёвыя вырабы падаражэлі на 0,69%, алкагольныя напоі — на 0,51%.

Нехарчовыя тавары ў сакавіку сталі даражэй на 1,37%. Адзенне падаражэла на 1,14%, абутак — на 2,97%, мэбля — на 1,84%, электратавары — на 0,8%, будматэрыялы — на 1,45%, медыкаменты — на 1,74%.

Кошт паслуг павысілася на 0,3%. У сакавіку падаражэлі паслугі гасцініц (на 1,5%), рамонт адзення (на 1,97%), хімчыстка (на 1,68%), тэхнічны агляд транспартных сродкаў (на 1,45%). Сталі танней рытуальныя паслугі (на 1,06%), чыгуначны транспарт (на 1,1%), страхаванне (на 1,17%).

Як паведамлялася, інфляцыя ў Беларусі ў сакавіку склала 0,7%.

Фота: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».