Вы тут

Пахаванне прынца Філіпа пройдзе 17 красавіка


Пахаванне мужа каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II герцага Эдынбургскага Філіпа пройдзе 17 красавіка, але з-за каранавірусных абмежаванняў удзел шырокай публікі ў жалобных мерапрыемствах не прадугледжана. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, распаўсюджаным Букінгемскім палацам, перадае ТАСС.


Пахаванне, якое будзе трансляваць тэлерадыёвяшчальная карпарацыя Бі-бі-сі, пройдзе ў 15:00 (17:00 мск) у капліцы Святога Георгія на тэрыторыі Віндзарскага замка, і ў гэты момант па ўсёй краіне будзе аб'яўлена хвіліна маўчання.

Да даты пахавання ў краіне будзе дзейнічаць агульнанацыянальная жалоба — Лізавета II ўхваліла адпаведную рэкамендацыю прэм'ер-міністра Борыса Джонсана. Каралеўская сям'я будзе знаходзіцца ў жалобе два тыдні.

З-за каранавірусных абмежаванняў колькасць удзельнікаў цырымоніі ў Вялікабрытаніі не можа перавышаць 30 чалавек, і каралеўская сям'я не выключэнне. Дакладны спіс удзельнікаў цырымоніі, як чакаецца, будзе распаўсюджаны 15 красавіка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».