Вы тут

У Гродзенскім раёне 17-гадовага хлопца выратавалі пры спробе саскочыць з даху


10 красавіка ў 19:46 у МНС паступіла паведамленне аб тым, што ў вёсцы Жуковічы Гродзенскага раёна 17-гадовы хлопец збіраецца саскочыць з даху трохпавярховага дома, патрабуецца дапамога ратавальнікаў. Пра гэта паведамілі на сайце МНС.


Фота: МНС.

Неўзабаве два аддзяленні пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №7 г. Гродна прыбылі да месца інцыдэнту. Юнак сядзеў на краі даху, звесіўшы ногі ўніз.

Адны ратавальнікі падняліся на дах, паспрабавалі ўстанавіць з хлопцам слоўны кантакт і адгаварыць ад задуманага. Тым часам іншыя разгарнулі «куб жыцця». Паколькі юнак нерваваўся і бегаў па даху, надзіманую канструкцыю прыйшлося неаднаразова перамяшчаць.

На працягу дваццаці хвілін ратавальнікі гутарылі з хлопцам, ім удалося падысці бліжэй, узялі пад рукі, вывелі ўніз і перадалі медработнікам. Расследаванне абставінаў здарэння праводзяць супрацоўнікі міліцыі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.