Вы тут

«Мінскі метрапалітэн» усклаў кветкі да памятнага знака загінулым пры выбуху ў метро


Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале «Мінскага метрапалітэна».


«Роўна дзесяць гадоў таму — 11 красавіка 2011 года ў 17.55 на станцыі «Кастрычніцкая» ў мінскім метро адбылася жудасная трагедыя. Ад рук тэрарыстаў загінулі пятнаццаць нашых суайчыннікаў, больш за 200 чалавек атрымалі раненні і калецтвы», — адзначылі ў метрапалітэне.

Пасля гэтай страшнай трагедыі, кожны год 11 красавіка калектыў дзяржаўнага прадпрыемства «Мінскі метрапалітэн» аддае даніну памяці загінулым. Ужо стала традыцыяй, што ў гэты трагічны дзень ля знака «Рака жыцця» выстаўляецца Ганаровая варта з ліку работнікаў метро.

Як і ў папярэднія гады, якія прайшлі пасля тэракту ў падземцы, 11 мая 2021 года кіраўніцтва і іншыя супрацоўнікі Мінскага метрапалітэна ўсклалі кветкі да падножжа памятнага знака і ўшанавалі памяць бязвінных людзей.

«Работнікі метро смуткуюць, успамінаючы ўсіх ахвяраў тэракту. Горкая памяць аб гэтай трагедыі назаўжды застанецца незагойнай ранай на сэрца Беларусі. Усім нам трэба памятаць, наколькі слабое чалавечае жыццё, як важна захаваць мір і спакой на нашай зямлі», — сказана ў паведамленні.

Фота «Мінскага метрапалітэна»

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.