Вы тут

На мяжы знайшлі невядомага мужчыну


Пагранічнікі дапамаглі заблуднаму літоўцу вярнуцца дадому, перадае інфармацыйная служба пагранічнага камітэта.


Фота: Пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь

11 красавіка, у Ашмянскім раёне смаргонскія пагранічнікі, у ходзе патрулявання ўчастка дзяржмяжы, выявілі невядомага. Гэта быў мужчына, які знаходзіўся ў стомленым стане, не мог патлумачыць мэту і месца свайго знаходжання. У ходзе размовы было выяўлена, што ён з'яўляецца 82-гадовым грамадзянінам Літоўскай Рэспублікі і пражывае ў вёсцы Янкунай Шальчынінкайскага раёна недалёка ад мяжы.

Пажылы чалавек не зарыентаваўся на мясцовасці і трапіў на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Была аказана першая дапамога. Затым жыхар сумежнай вёскі Янкунай быў перададзены літоўскім пагранічнікам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».