Вы тут

Новая выстава беларускіх мастакоў адбудзецца ў Мінску


Выстава «Рэальнасць» адкрыецца 14 красавіка ў галерэі «Універсітэт культуры», паведамляе БелТА.


Фрагмент афішы

У экспазіцыю ўвойдуць працы, выкананыя ў розных тэхніках: алейны жывапіс, акварэль, графіка.

— Творча пазнавая навакольны свет, аўтары выкарыстоўваюць розныя інструменты, выяўленчыя сродкі. Абапіраючыся на сваё светаадчуванне і вопыт, ствараюць новую рэальнасць. Работы выкананы ў класічных жанрах пейзаж, партрэт, нацюрморт, але заўсёды ёсць месца для эксперыменту, магчымасць сказаць сваё слова, і тады гэтыя мяжы не з'яўляюцца перашкодай для творчага самавыяўлення, — адзначылі арганізатары.

— Партрэт — гэта люстэрка, магчымасць убачыць і ацаніць самога сябе з боку, гэта інструмент самапазнання, пагружэння ў свет канкрэтнага чалавека. У рысах асобы мы бачым свет душы, па партрэтах сучаснікаў судзім пра эпоху, у якой жывём. На мяжы жанраў узнікаюць і змешваюцца сэнсы. Нацюрморт часам набліжаецца да партрэта, калі прадметы сведчаць пра звычкі і інтарэсы уладальніка, нясуць адбітак яго асобы, гавораць з намі, распавядаюць гісторыі. У карціне нараджаецца новы вобраз. Пейзаж — гэта не толькі прыгожы выгляд, але і выбар, перавага аўтара, ён становіцца партрэтам, калі ў цэнтры ўвагі — жыццё чалавека, — распавялі ў галерэі.

Наведвальнікі на выставе ўбачуць працы дэкана мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў кандыдата мастацтвазнаўства Ганны Конанавай і загадчыцы падрыхтоўчым аддзяленнем БДАМ, мастака—графіка Лізаветы Пастушэнка, выкладчыкаў Мінскай дзяржаўнай гімназіі—каледжа мастацтваў Алены Карповіч і Наталлі Разуменка, а таксама жывапісца Сяргея Акеньшына.

Куратар мерапрыемства — Наталля Разуменка. Выстава будзе адкрыта да 30 красавіка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».