У сталіцы за тры месяца бягучага года зарэгістравалі 1 205 юрыдычных асоб і 2 357 індывідуальных прадпрымальнікаў. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства юстыцыі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
У Беларусі за названы перыяд зарэгістравана 2 441 юрыдычная асоба і 8 565 індывідуальных прадпрымальнікаў — усяго 11 006 суб’ектаў гаспадарання. Больш за ўсё — у сталіцы. У той жа час у Мінскай вобласці 383 юрыдычныя асобы і 1 406 ІП, у Гродзенскай — 154 і 1 083 адпаведна, у Гомельскай — 179 і 990, у Віцебскай — 154 і 794, у Магілёўскай — 147 і 791.
Нацыянальны банк, Міністэрства фінансаў, Мінюст, а таксама галоўныя ўпраўленні юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама (у дачыненні да мясцовых грамадскіх аб’яднанняў і фондаў) за студзень-сакавік зарэгістравалі 17 юрыдычных асоб.
Разам з тым у дачыненні да 8 918 суб’ектаў гаспадарання (2 277 юрыдычных асоб і 6 641 ІП) распачата працэдура ліквідацыі (спынення дзейнасці).
Прэв’ю: pixabay.com
Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве
Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.