Вы тут

У сакавіку падаражэлі морква і бульба, патаннелі агуркі і вінаград


 У сакавіку падаражэлі морква і бульба, патаннелі агуркі і вінаград, паведамляе БелТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.


Морква падаражэла на 8,05 працэнта, бульба — на 5,92 працэнта, буракі — на 4,51 працэнта, часнок — на 4,21 працэнта, грушы — на 3,94 працэнта, цытрусавыя — на 1,64 працэнта. Агуркі сталі таннейшыя на 34,54 працэнта, вінаград — на 7,21 працэнта, перац — на 2,04 працэнта, бананы — на 1,49 працэнта, рэпчатая цыбуля — на 0,34 працэнта, яблыкі — на 0,21 працэнта.

У цэлым агародніна стала таннейшая на 8,95 працэнта, фрукты — на 0,95 працэнта. Мяса і мясапрадукты падаражэлі на 1,33 працэнта. Малако і малочныя прадукты патаннелі на 0,1 працэнта. Хлеб і хлебабулачныя вырабы сталі даражэйшыя на 0,47 працэнта, рыба і рыбапрадукты — на 0,31 працэнта.

Абеды ў сталовай сталі даражэйшыя на 1 працэнт. У рэстаране і кафэ яны падняліся ў цане на 1,29 працэнта, фастфуд — на 0,68 працэнта.

Тытунёвыя вырабы падаражэлі на 0,69 працэнта, алкагольныя напіткі — на 0,51 працэнта.

Нехарчовыя тавары ў сакавіку сталі даражэйшыя на 1,37 працэнта. Адзенне падаражэла на 1,14 працэнта, абутак — на 2,97 працэнта, мэбля — на 1,84 працэнта, электратавары — на 0,8 працэнта, будматэрыялы — на 1,45 працэнта, медыкаменты — на 1,74 працэнта.

Кошт паслуг павысіўся на 0,3 працэнта. У сакавіку падаражэлі паслугі гасцініц (на 1,5 працэнта), рамонт адзення (на 1,97 працэнта), хімчыстка (на 1,68 працэнта), тэхнічны агляд транспартных сродкаў (на 1,45 працэнта). Сталі таннейшыя рытуальныя паслугі (на 1,06 працэнта), чыгуначнага транспарту (на 1,1 працэнта), страхавання (на 1,17 працэнта).

Як паведамлялася, інфляцыя ў Беларусі ў сакавіку склала 0,7 працэнта.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.