Вы тут

Бюст Гагарына ўсталявалі ў Тамашоўцы на Брэстчыне


У аграгарадку Тамашоўка Брэсцкага раёна сёння адбылася цырымонія адкрыцця бюста Юрыя Гагарына, перадае БЕЛТА.


Фота: zarya.by

Скульптуру першага касманаўта Зямлі ўсталявалі ў адзіным у Беларусі музеі касманаўтыкі — у школе Тамашоўкі. У адной з залаў уладкавалі Гагарынскі куток, які распавядае пра жыццё і подзвіг Юрыя Гагарына.

«Сёння знамянальны дзень, роўна 60 гадоў таму Юрый Гагарын паляцеў у космас. Мы ганарымся дасягненнямі касманаўтыкі ўсяго свету і Расіі, беларусы таксама ўдзельнічаюць у касмічных праграмах, — сказаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка. — Хочацца, каб музей у Тамашоўцы папаўняўся новымі экспанатамі і сюды прыязджала больш гасцей». Губернатар падарыў «касмічнай» школе сертыфікат на набыццё новага камп’ютара.

Бюст Гагарына — падарунак расійскага боку. Яго вырабіў вядомы скульптар Аляксей Лявонаў. Праект рэалізаваны пры фінансавай падтрымцы міжнароднага дабрачыннага грамадскага фонду «Дыялог культур — адзіны свет». «Дзень касманаўтыкі нясе дзве важныя каштоўнасці. Па-першае, свята аб’ядноўвае нашы краіны. Па-другое, гэта трыумф навукі, выкананне мары чалавецтва», — лічыць часовы павераны ў справах Расіі ў Беларусі Пётр Фралоў.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.