Вы тут

Авіяцыя МНС праводзіць маніторынг пажараў у экасістэмах


У сувязі з павышэннем сярэднясутачнай тэмпературы паветра авіяцыя МНС павялічыла інтэнсіўнасць палётаў на авіяцыйнае патруляванне лясоў.


Фота: avia.mchs.gov.by

Напрыклад, Мазырскае авіяаддзяленне днямі выканала палёты па авіялесаахове на тэрыторыі Гомельскай вобласці, дзе былі выяўленыя тры лясныя пажары на тэрыторыях Мазырскага і Нараўлянскага лясгасаў: у Асавецкім, Вярбовіцкім і Калегоўскім лясніцтвах. Усе яны былі ліквідаваныя.

Як паведамілі ў МНС, авіяпатруляванне вядуць самалёты Ан-2 і верталёты Мі-2 з дэсантна-пажарнымі групамі на борце, якія пры неабходнасці могуць быць дэсанціраваныя каля ачага пажару для яго лакалізацыі і наступнай ліквідацыі. У выпадку выяўлення вялікіх ачагоў пажараў для іх аператыўнай ліквідацыі будуць задзейнічаны верталёты AS-355, Мі-8 і Мі-26 з вадазліўнымі прыладамі ўмяшчальнасцю ад 500 літраў да 15 тон вады.

Аператыўная інфармацыя аб становішчы з пажарамі ў прыродных экасістэмах даступная на сайце МНС і ў мабільным дадатку МНС "Дапамога побач".

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.