Вы тут

Прыёмная кампанія стартавала ў Ліцэі БДУ


Дакументы прымаюцца да 1 мая ўключна. Залічэнне ў дзясятыя класы будзе весціся па выніках двух пісьмовых уступных іспытаў, якія пройдуць 16, 22, 23 і 30 мая. Рэзервовы дзень запланаваны на 6 чэрвеня.


Прыём дакументаў арганізуецца ў анлайн-рэжыме з дапамогай «Асабістага кабінета абітурыента». Навучэнцу неабходна ўвесці асабістыя дадзеныя, выбраць профіль (профілі) навучання, загрузіць даведку з месца вучобы, пры наяўнасці — дыплом заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды і падаць заяўку на ўдзел ва ўступных іспытах.

Пасля рэгістрацыі абітурыент атрымае інфармацыю аб месцы правядзення, датах, часу пачатку экзаменаў, якія будуць праходзіць на пляцоўках навучальных карпусоў васьмі факультэтаў БДУ. Вынікі ўступных выпрабаванняў таксама можна будзе даведацца праз асабісты кабінет.

Адметнасцю прыёмнай кампаніі гэтага года стала магчымасць падаць заяўку адначасова на некалькі профіляў. Экзамены можна будзе здаць пры ўмове несупадзення дат уступных выпрабаванняў па профілях.

Пераможцы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды паступаюць у Ліцэй БДУ без экзаменаў. Пры паўпрахадным бале прыярытэт аддадуць лаўрэатам абласнога або мінскага гарадскога этапу алімпіяд.

Усяго навучанне ў Ліцэі БДУ вядзецца па адзінаццаці профілях: біялагічным, гуманітарным, інфарматыка-матэматычным, інфарматыка-фізічным, гісторыка-грамадазнаўчым, лінгвістычным, матэматычным, фізічным, філалагічным, хімічным і эканамічн.

У гэтым годзе план прыёму складае 264 дзесяцікласнікі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: tam.by

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.