Вы тут

Саўмін зацвердзіў дзяржпраграму «Дарогі Беларусі» на 2021-2025 гады


Пастановай Савета Міністраў ад 9 красавіка 2021 года № 212 зацверджана дзяржаўная праграма «Дарогі Беларусі» на 2021-2025 гады, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


Праграма распрацавана для паляпшэння транспартна-эксплуатацыйнага стану аўтамабільных дарог агульнага карыстання на аснове росту прыцягнення інвестыцый у транспартную інфраструктуру для задавальнення патрэбаў эканомікі і грамадства ў транспартных сувязях.

У праграму ўключаны дзве падпраграмы: «Рэспубліканскія аўтамабільныя дарогі» (задачы — паляпшэнне транспартна-эксплуатацыйнага стану, а таксама павышэнне якасных паказчыкаў рэспубліканскіх аўтадарог) і «Мясцовыя аўтамабільныя дарогі» (паляпшэнне стану мясцовых аўтамабільных дарог).

Паводле першай падпраграмы, запланаваны рамонт і рэканструкцыя не менш за 809,6 км рэспубліканскіх аўтадарог, павышэнне апорнай здольнасці іх дарожнага пакрыцця да 11,5 т на вось, а таксама павелічэнне хуткаснага рэжыму на працягу не менш за 1,78 тыс. км. Акрамя таго, у планах рэканструкцыя і ўзвядзенне 509,6 км такіх дарог, у тым ліку па параметрах I катэгорыі — 272,7 км, і амаль 8,2 тыс. м дарожных збудаванняў на гэтых дарогах.

Што тычыцца мерапрыемстваў другой падпраграмы, то на мясцовых аўтамабільных дарогах плануецца выканаць работы па падтрыманні іх транспартна-эксплуатацыйных паказчыкаў, адрамантаваць, рэканструяваць і ўзвесці не менш як 7 тыс. км такіх дарог, з іх па новых тэхналогіях — не менш за 138 км. Таксама ў планах рамонт і рэканструкцыя 137 дарожных збудаванняў працягласцю каля 4,2 тыс. м.

На рэалізацыю праграмы, спатрэбяцца сродкі ў памеры Br10 552 470 504,8.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2021 года.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.