Вы тут

Што школьнікі пранапавалі дэпутату?


Днямі старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве, член Канстытуцыйнай камісіі Святлана ЛЮБЕЦКАЯ сустрэлася з вучнямі старэйшых класаў сталічнай школы № 208 для таго, каб абмеркаваць карэктывы ў Канстытуцыю Беларусі ў святле пастаўленых на Усебеларускім народным сходзе задач; паслухаць, што прапануюць маладыя людзі, што іх хвалюе, наколькі яны інфармаваныя аб Асноўным Законе краіны.


— Дзяржава забяспечвае моладзь усімі неабходнымі ўмовамі для ўсебаковага развіцця. Калі кажам пра тое, што здаровы спосаб жыцця — гэта прыярытэт, трэба казаць і пра тое, што павінны быць створаны ўмовы для развіцця гарадскога асяроддзя, добрая інфраструктура для заняткаў спортам. Калі мы гаворым пра тое, што інфармацыйныя тэхнолагі — наша будучыня, то для гэтага трэба развіваць такі кірунак ва ўсіх школах, забяспечваць усіх электроннымі дзённікамі, іншымі сродкамі навучання, кантролю, аўдыя- і відэатэхнікай, а для рэалізацыі гэтага павінна быць пастаўлена канкрэтная задача, якая будзе ўтрымлівацца ў галоўным законе краіны. Бо што такое Канстытуцыя? Хто з вас адкрываў яе нядаўна? — звярнулася да вучняў Святлана Любецкая. (Руку паднялі два падлеткі.) — Яно і зразумела, бо гэта не дакумент штодзённага карыстання. Скажыце, на сённяшні дзень вам, моладзі, як падаецца, на што трэба зрабіць акцэнт у Канстытуцыі? Што неабходна ўзмацніць? На што звярнуць увагу? Любая пастанова ў законе — гэта вельмі важна, бо яна ў далейшым закране кожнага з нас, установы, прадпрыемствы.

У аўдыторыі стала вельмі ціха.

— Калі ў вас ёсць скепсіс, гэта добра, значыць, унутры знаходзіцца правільная думка, — падтрымала вучняў Святлана Любецкая.

— Хацелася б атрымліваць дадатковую адукацыю па-за школай, каб удасканаліць нейкую галіну ведаў, не звяртаючыся да рэпетытараў. Няхай гэта будуць прадметы або пытанні па вучобе, якія можна дапрацаваць. Напрыклад, «падцягнуць» замежныя мовы, зрабіць нешта накшталт асобнага спецыялізаванага цэнтра для моладзі. Асабліва гэта было б карысна тым, хто яшчэ не вызначыўся, што яму падабаецца, у чым хацелася б развівацца. Каб можна было адначасова паспрабаваць сябе і ў дакладных навуках, і ў гуманітарных, і ў бізнесе, напрыклад, які не выкладаюць у школе, — падзялілася Дзіяна КАРОБКІНА, вучаніца дзясятага класа.

— Гэта цікавая прапанова, у некаторых раёнах сталіцы працуюць бізнес-інкубатары для тых, хто адкрывае сваю справу, для стартапераў, там вырашаюцца пытанні размяшчэння каманды, складання бізнес-плана, аказваюцца кансультацыйныя паслугі. Але важна хоць бы разумець, у якім кірунку вы хочаце развівацца, — адзначыла Святлана Любецкая.

Вучань адзінаццатага класа Аляксандр СЕНЬКЕВІЧ лічыць, што ў школах трэба аддаваць больш часу і ўвагі фінансавай адукаванасці.

— У нас гэтай тэме адводзіцца пара параграфаў па грамадазнаўстве, а разам з тым работа з банкамі — крэдыты, іпатэкі, лізінгі і іншае — важныя складнікі жыцця кожнага з нас. Было б карысна даведацца, і як распараджацца сваімі фінансамі, і як іх назапасіць. Але, заканчваючы школу, мы амаль нічога пра тое не ведаем, а самім разабрацца бывае часам складана. Нават некаторыя дарослыя не цалкам дасведчаныя, што тут ужо казаць пра школьнікаў. Таму хацелася б з маладога ўзросту «быць у тэме».

Падчас мерапрыемства ў вучняў са Святланай Любецкай адбыўся сапраўдны дыялог, і гэта, безумоўна, сведчыць аб тым, што такія сустрэчы важна праводзіць не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах.

— Паколькі зараз Канстытуцыйнай камісіяй вядзецца работа над распрацоўкай праекта абноўленай Канстытуцыі і абмеркавання тых прапаноў, якія паступаюць у камісію, важна, якія прапановы прадстаўляюцца ад розных катэгорый і слаёў грамадства, у тым ліку і ад моладзі. Гэтая сустрэча была, безумоўна, карысная, цікава даведацца ад падлеткаў, што на сёння іх хвалюе, якія ёсць праблемы, пытанні і прапановы. Для сустрэчы была выбрана менавіта гэтая школа, бо яна з'яўляецца адной з найлепшых у Маскоўскім раёне, тут вялікая колькасць вучняў, адміністрацыя зацікаўлена ў тым, каб далучаць маладых людзей да абмеркавання Асноўнага Закона краіны. Пытанні, якія паставілі хлопцы і дзяўчаты, вельмі важныя. Мы плануем працягваць рэалізоўваць такія сустрэчы, яны абавязкова павінны быць.

Спыталі ў вучняў, ці была для іх карысная сустрэча з парламентарыем.

— Менавіта для мяне — безумоўна, — падзяліўся Аляксандр Сенькевіч. — Святлана Любецкая выслухала нас, сама многае расказала і растлумачыла. Лічу вельмі важным, каб улада прыслухоўвалася да думак моладзі, а мы, у сваю чаргу, — да іх. З настаўнікамі ў школе таксама абмяркоўваем розныя тэмы, якія непасрэдна датычацца нас і нашай дзяржавы. Мне цікавая сфера фінансаў, таму планую паступаць у Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце. Эканоміка — адна з самых важных сфер у нашым жыцці. Хачу паспрабаваць сябе ва ўрадзе і змяніць штосьці да лепшага ў нашай краіне.

— Такія сустрэчы для нас адназначна важныя, тым больш мы — будучыя абітурыенты і нам патрэбная асвета ў пытаннях заканадаўства, Канстытуцыі, мы ўжо ўступаем у дарослае жыццё, — лічыць Дзіяна Каробкіна. — Святлана Анатолеўна спытала ў нас наконт шматлікіх тэм, выслухала розныя меркаванні. Асабіста я зразумела, што дзяржава зацікаўлена ў тым, каб паляпшаць наша жыццё ў розных сферах. Мы часта ў сваім класе абмяркоўваем тое, чаго нам не хапае, што мы маглі б удасканаліць. Мне падабаецца сфера псіхалогіі, лічу, што важна працаваць з дзецьмі на дзяржаўным узроўні. Настаўнік у першую чаргу — гэта наш сябар, і мы павінны яму давяраць. У нас у школе служба псіхалагічнай падтрымкі наладжана добра. Калі ёсць нейкія праблемы, не саромеемся пра іх расказваць педагогам.

— Недастаткова проста падаць інфармацыю моладзі, неабходна прыводзіць прыклады, вучыць аналізаваць падзеі, якія адбываюцца ў нашай краіне, і пачуць яе меркаванне. Нездарма на Усебеларускім сходзе была пастаўлена задача ў галіне маладзёжнай палітыкі: глыбока працаваць над фарміраваннем грамадзянска-патрыятычнага выхавання, — падагульніла дырэктар школы Людміла Філімонава. — Маладыя людзі задаюць канкрэтныя пытанні, і ім трэба на іх атрымаць кампетэнтныя адказы.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Прэв'ю: pexels.com

Загаловак у газеце: Зразумець адно аднаго

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.