Вы тут

На Віцебшчыне стартаваў інтэрнэт-чэлендж «ПесниПобеды»


Яго запусціў БРСМ пры падтрымцы Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Федэрацыі прафсаюзаў, Віцебскага абласнога савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Чэлендж відэаролікаў «ПесниПобеды» будзе доўжыцца да 30 красавіка ўключна ў рамках рэспубліканскага патрыятычнага праекта «Кветкі Вялікай Перамогі».


Да ўдзелу ў ім запрашаюцца ўсе ахвотныя незалежна ад узросту, галоўная ўмова — выканаць дзве песні пра вайну, адна з якіх павінна быць пададзена ў сучасным фармаце выканання з захаваннем духу і атмасферы ваеннага перыяду.

Удзельнікам прапануецца выканаць як песні пра вайну часоў 1941-1945 гадоў, так і кампазіцыі сучасных аўтараў у адпаведнай тэматыцы. На відэа могуць прысутнічаць як сольныя выканаўцы, так і вакальныя калектывы.

Свае відэаролікі ўдзельнікі могуць дасылаюць у афіцыйную суполку Віцебскай абласной арганізацыі БРСМ ва «УКантакце», публікаваць у асабістых акаўнтах у Instagram з хэштэгамі #брсмво, #ПесниПобеды, #Беларусьпомнит, #молодежьпомнит. Аўтары найлепшых работ будуць узнагароджаны спецыяльнымі дыпломамі і прызамі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.