Вы тут

У правінцыі Ганьсу з’явіўся святлафор для вярблюдаў


У маляўнічым раёне каля гары Мінша і крыніцы Паўмесяц, што непадалёк ад горада Дуньхуан у паўночна-заходняй правінцыі Ганьсу, пачаў працаваць святлафор для вярблюдаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Гэта першы такі апарат у свеце. Калі сігнал становіцца зялёным, вярблюды могуць пераходзіць дарогу, а турысты ў сваю чаргу пачынаюць рух, калі сігнал для жывёл чырвоны, што забяспечвае належную бяспеку на дарозе.

Мінша нярэдка называюць гарой «спяваючых пяскоў», таму што тут можна пачуць унікальны «вакал» пустыні. Не дзіўна, што турыстаў у гэтых мясцінах заўжды шмат.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?