Вы тут

Міністэрства лясной гаспадаркі падвяло вынікі рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу-2021»


Нагадаем, у гэтым годзе яна адбылася ўжо ў 14 раз і была прымеркавана да Года народнага адзінства.


Фота з архіва. Аўтар: Ганна Занкавіч.

Усяго ў акцыі прынялі ўдзел 58 778 чалавек. Гэта значна больш, чым у мінулым годзе (у 2020-м у акцыі паўдзельнічала крыху больш за 42 тысячы беларусаў). Работа валанцёраў была арганізавана на 2 928 аб’ектах. У асноўным, добраахвотнікі займаліся пасадкай лесу. Усяго за сем дзён на плошчы 7 150 гектараў было высаджана 33 188 814 дрэў.

У ходзе акцыі добраахвотнікі таксама займаліся ўборкай смецця і захламленасці (убрана 2 976,54 кубаметра), рыхтавалі месцы масавага адпачынку да летняга сезона (адрэстаўравана 139 аб’ектаў). У рамках «Тыдня лесу» па ўсёй краіне было закладзена і некалькі дзясяткаў памятных алей.

У міністэрстве нагадалі, што ў гэтым годзе найбольшая колькасць валанцёраў працавала ў Мінскай вобласці (13150 чалавек), а вось у Гомельскай вобласці была створана найбольшая колькасць лясных культур (каля 12 мільёнаў штук).

Падчас акцыі кожны добраахвотнік ва ўзросце да 18 гадоў атрымаў ад лесагаспадарчых устаноў невялікі сувенір, у бліжэйшы час лясгасы таксама заахвоцяць найбольш актыўныя ўстановы адукацыі, а Міністэрства лясной гаспадаркі абярэ пераможцаў конкурсу ў сацыяльных сетках. Нагадаем, валанцёрам прапаноўвалася зняць крэатыўныя фота і відэа, размясціць іх у сваіх сетках з хэштэгамі акцыі. Да канца красавіка дзесяць аўтараў найбольш крэатыўных работ атрымаюць памятныя лясныя наборы ад арганізатараў акцыі.

Міністэрства лясной гаспадаркі дзякуе ўсім удзельнікам акцыі за праяўленую цікавасць да азеляненні краіны.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».