Вы тут

Наталля Якубіцкая: Дэмакратычнае абмеркаванне Асноўнага закона вельмі важна для нас


Для нас важна дэмакратычнае абмеркаванне Канстытуцыі, заявіла старшыня Мінскага абласнога савета дэпутатаў, член Савета Рэспублікі, член Канстытуцыйнай камісіі Наталля Якубіцкая, перадае БЕЛТА.


«Мне хацелася б адзначыць, што ўся інфармацыя, якая прыходзіць у Канстытуцыйную камісію, грунтуецца выключна на прапановах грамадзян. Каб гэта быў дэмакратычны падыход да абмеркавання ўсіх пытанняў, мы выкарыстоўваем асабістыя прыёмы, прамыя тэлефонныя лініі, разнастайныя дыскусійныя, дыялогавыя пляцоўкі, падчас якіх людзі выказваюць прапановы па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю. Таму, паверце, у нас ёсць сур’ёзная магчымасць прапрацаваць Асноўны закон», — сказала Наталля Якубіцкая.

Паводле яе слоў, грамадзяне досыць актыўна выступаюць з прапановамі. «Мы бачым, што людзі вельмі зацікаўлены. Моладзь, старэйшае пакаленне — усё абсалютна адкрытыя, уносяць прапановы, і нам важна менавіта такое, дэмакратычнае, абмеркаванне Асноўнага Закона», — заявіла член Канстытуцыйнай камісіі.

Сёння адбываецца другое пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі. На ім разглядаюцца прапановы па змене канстытуцыйных палажэнняў аб асновах выбарчай сістэмы. Першае пасяджэнне адбылося 31 сакавіка. Тады ж быў зацверджаны графік пасяджэнняў — яны будуць праходзіць двойчы на месяц.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».