Вы тут

Міклашэвіч: Дэмакратычныя асновы выбарчай сістэмы будуць захаваны


Дэмакратычныя асновы выбарчай сістэмы будуць захаваны, заявіў журналістам старшыня Канстытуцыйнага суда, старшыня Канстытуцыйнай камісіі Пётр Міклашэвіч, перадае БЕЛТА.


«Сёння на чарговым пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі разглядаюцца магчымыя змяненні ў раздзел Канстытуцыі, які рэгламентуе выбарчую сістэму. Я перш за ўсё хацеў бы адзначыць, што канстытуцыйныя прынцыпы выбарчай сістэмы, замацаваныя ў Канстытуцыі, адпавядаюць міжнародным стандартам, замацаваным на ўзроўні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, на еўрапейскім узроўні ў адпаведных актах. І таму ўсе праведзеныя выбары ў нас засноўваліся на канстытуцыйнай аснове, дэмакратычных прынцыпах, якія даюць магчымасць нашым грамадзянам праявіць і выказаць сваё свабоднае волевыяўленне як пры выбарах дэпутатаў у парламент, так і Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Але цяпер узнікла аб’ектыўная неабходнасць унесці пэўныя карэкціроўкі ў тыя ці іншыя канстытуцыйныя палажэнні», — сказаў Пётр Міклашэвіч.

Паводле яго слоў, паступіла шмат прапаноў ад грамадзян. «Але ў нас ёсць Выбарчы кодэкс, дзе ўся працэдура выбарчага працэсу рэгламентуецца. І многія прапановы, якія прагучалі і паступаюць ад грамадзян, будуць рэалізоўвацца на заканадаўчым узроўні. А сёння задача Канстытуцыйнай камісіі якраз вызначыцца, якія прынцыповыя палажэнні неабходна ўдакладніць на канстытуцыйным узроўні, — адзначыў старшыня камісіі. — Перш за ўсё я хацеў бы адзначыць, што значная роля ў выбарчым працэсе адводзіцца Цэнтральнай выбарчай камісіі і прапануецца замацаваць яе канстытуцыйны статус на ўзроўні Канстытуцыі, вызначыўшы, што гэта орган незалежны, фарміруецца на парытэтнай аснове, каб быў адпаведны давер ад грамадзян, выбаршчыкаў і ўсіх удзельнікаў выбарчага працэсу пры падвядзенні вынікаў і ў самім працэсе галасавання, правядзення іншых выбарчых працэдур».

Аб’ектыўныя рэаліі грамадска-палітычнага развіцця ў краіне паказваюць неабходнасць адмовы ад вылучэння кандыдатаў у дэпутаты працоўнымі калектывамі. «Трэба вызначыцца, што гэта права маюць палітычныя партыі, і на канстытуцыйным узроўні замацаваць пэўныя прынцыпы ў выбарчым працэсе», — падкрэсліў Пётр Міклашэвіч. Ён таксама нагадаў, што ў працэдуры збору подпісаў у падтрымку таго ці іншага кандыдата могуць удзельнічаць і грамадзяне.

«Неабходна зняць некаторыя абмежаванні для асоб, якія знаходзяцца пад вартай да суда, паколькі дзейнічае прэзумпцыя невінаватасці. Асоба да суда лічыцца невінаватай, толькі суд прыгаворам можа ўстанавіць яе вінаватасць і невінаватасць. Адпаведна паступіў шэраг іншых прапаноў, якія будуць аналізавацца, даследавацца і рэдакцыйнай групай будуць прапрацоўвацца магчымыя змяненні», — расказаў старшыня.

Пётр Міклашэвіч дадаў, што сённяшняе пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі накіравана на тое, каб «захаваць дэмакратычныя асновы выбарчай сістэмы і, дзе неабходна, іх скарэкціраваць для далейшага ўдасканалення выбарчага працэсу, забеспячэння свабоднага волевыяўлення нашых грамадзян у працэсе выбараў».

Сёння праходзіць другое пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі. На ім разглядаюцца прапановы па змяненні канстытуцыйных палажэнняў аб асновах выбарчай сістэмы. Першае пасяджэнне адбылося 31 сакавіка. Тады ж быў зацверджаны графік пасяджэнняў — яны будуць праходзіць двойчы ў месяц.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.