Вы тут

Беларусь і Іран абмеркавалі развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва


Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Мікалай Барысевіч 13 красавіка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Іран у Беларусі Саідам Яры, паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.


Бакі абмеркавалі абстаноўку на Блізкім Усходзе, актуальныя пытанні развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне краін у рамках міжнародных арганізацый.

Асноўнае абмеркаванне было накіравана на правядзенне чарговых пасяджэнняў сумесных беларуска-іранскіх камісій па пытаннях эканомікі, вышэйшай адукацыі, навукі і тэхналогій.

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.