Вы тут

На Магілёўшчыне яшчэ адна ахвяра спальвання сухой расліннасці


Трагедыя адбылася ў вёсцы Шылаў Вугал Магілёўскага раёна, паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.


Не атрымалася выратаваць 81-гадовага мясцовага жыхара.

— Пачалося з таго, што на суседнім з домаўладаннем дзядулі ўчастку сям'я з Магілёва стала наводзіць парадак і спальваць смецце, —- паведаміла падрабязнасці старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. — Раптоўна агонь трапіў на сухую расліннасць і полымя распаўсюдзілася на плошчу больш за 200 метраў, захапіўшы і суседні хлеў. Пры ліквідацыі пажару ратавальнікі знайшлі каля хлява 81-гадовага гаспадара пабудовы без прыкмет жыцця. У выніку пажару пашкоджаны дах, перакрыцце і сцены хлява.

Пенсіянер стаў другой ахвярай стыхійнага спальвання сухой расліннасці ў вобласці. Як мы ўжо паведамлялі, смяротныя апёкі атрымаў пры спробе ліквідаваць пажар на сваім дачным участку ў вёскі Кадзіна Чавускага раёна 68-гадовы магіляўчанін.

На 14 красавіка з пачатку пажаранебяспечнага перыяду ў Магілёўскай вобласці адбылося 59 пажараў сухой расліннасці, плошча ўзгарання перавысіла 19 гектараў, двойчы гарэў лес.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».