Вы тут

Якія мэты ставіць Мемарандум аб супрацоўніцтве


Прасоўванне і ўмацаванне інклюзіўнага падыходу ў сферы адукацыі, павышэнне дасведчанасці беларусаў аб здольнасцях дзяцей з парушэннямі інтэлекту, развіццё і ўмацаванне валанцёрскага руху ў сферы работы з дзецьмі з інваліднасцю — такія мэты ставіць перад сабой Мемарандум аб супрацоўніцтве, які на карысць развіцця і міру падпісалі днямі Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) і грамадскае аб'яднанне «Беларускі камітэт «Спешыал Алімпікс».


ЮНІСЕФ супрацоўнічае са «Спешыал Алімпікс» з 2016 года. Разам гэтыя арганізацыі імкнуцца ствараць роўныя магчымасці для дзяцей, развіваць інклюзію. «Кожны з нас вядзе работу па змяншэнні дыстанцыі паміж грамадствам і дзецьмі з інтэлектуальнымі парушэннямі, у тым ліку праз спорт. Цяпер, аб'яднаўшы намаганні, мы будзем больш заўважныя і зможам рабіць больш. Важна, каб кожны чалавек ведаў, як ладзіць зносіны з дзецьмі з ментальнымі парушэннямі, умеў выбудоўваць сяброўскі дыялог цярпліва і з разуменнем, не пазбягаючы такіх зносін», лічаць у «Спешыал Алімпікс».

У Беларусі на 2018 год зарэгістравана 76 345 дзяцей да 17 гадоў, якія маюць псіхічныя расстройствы і парушэнні паводзін, прычым 21 328 непаўналетнім такія дыягназы былі пастаўлены ўпершыню. А ў 2019-м 783 дзіцяці ўпершыню былі прызнаныя інвалідамі па класе псіхічных расстройстваў і парушэнняў паводзін.

Іх паўнавартасная інтэграцыя ў вучобу і спорт ускладняецца няўпэўненасцю навакольных у сваіх магчымасцях і ведах пра ўцягванне дзіцяці з інваліднасцю ў штодзённыя кантакты. Тым не менш, наладзіць сяброўскія і камфортныя адносіны з непаўналетнімі, якія маюць ментальныя парушэнні, не так і складана, упэўнены ў ЮНІСЕФ.

Адным з першых мерапрыемстваў у межах новага партнёрства, якое адбылося адразу пасля падпісання мемарандума, стала лекцыя па камунікацыі з такімі дзецьмі. Эксперты расказалі, як правільна паводзіць сябе з непаўналетнімі, якія маюць ментальныя парушэнні, і далі некалькі простых парад. Падчас зносін захоўвайце ціхі і спакойны тон. Не парадзіруйце вымаўленне слоў, спадзеючыся, што так чалавек зможа лепш вас зразумець. Захоўвайце зрокавы кантакт. Будзьце зацікаўленыя ў размове і праяўляйце павагу да суразмоўніка з парушэннямі.

Ірына СІДАРОК

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Ін­клю­зія праз ву­чо­бу і спорт

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».