Вы тут

Зваротны адлік да ХХХІІ летніх Алімпійскіх гульняў запусцілі ў Токіа


Цырымонія запуску зваротнага адліку ста дзён, якія засталіся да пачатку Алімпійскіх гульняў, прайшла ў Токіа, паведаміў ТАСС.


«Да Алімпіяды засталося 100 дзён. Я ўдзячная ўсім за тое, што мы змаглі падабрацца да гэтай мяжы. Мы змаглі зрабіць гэта ў тым ліку дзякуючы мерам супраць каранавіруса і намаганням дактароў. Мы маем намер прыкласці ўсе сілы, каб правесці выдатную Алімпіяду», — адзначыла губернатар Токіа Юрыка Коікэ.

Віцэ-прэзідэнт арганізацыйнага камітэту «Токіа-2020» Тосіакі Эндо падкрэсліў, што прыярытэтам арагнізатараў застаюцца бяспечныя спаборніцтвы. «Мы з нецярпеннем чакаем 23 ліпеня, калі пачнуцца Гульні. Я спадзяюся, што спартсмены ў Токіа змогуць прадэманстраваць высокія вынікі», — дадаў ён.

З нагоды памятнай даты ў мэрыі Токіа ўсталявалі фігуры талісманаў Алімпіяды і Паралімпіяды. Адзін атрымаў імя Мірайтова, якое складаецца з двух японскіх слоў — «мірай» (будучыня) і «това» (вечнасць). Другі сімвал назвалі Сомэйці — вытворнае ад віду сакуры Сомэйёсіна з прэфектуры Нара, які таксама называюць каралеўскай вішняй, і англійскага выразу «so mighty» («такі магутны»). Акрамя таго, на вяршыні гары Такаа ў прыгарадзе Токіа быў усталяваны сімвал Алімпіяды — пяць кольцаў.

Сёння падрыхтоўка да Алімпійскіх гульняў у Токіа выйшла на фінішную прамую.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.