Вы тут

Здаровая расада ў дамашніх умовах


pixabay.com

Самыя распаўсюджаныя памылкі пры вырошчванні расады:

  • няправільна прыгатаваны грунт;
  • невыкананне тэрмінаў пасеву насення на расаду;
  • непрыдатныя ёмістасці для расады;
  • неналежная падрыхтоўка насення да сяўбы;
  • залішняе заглыбленне насення пры пасеве;
  • загушчаныя пасадкі;
  • несвоечасовы паліў;
  • невыкананне тэмпературнага рэжыму;
  • недастатковасць асвятлення;
  • позняя пікіроўка;
  • адсутнасць загартоўкі насення перад сяўбой.

Вырошчваеце вы расаду дзясятак гадоў або берацеся за гэтую справу ўпершыню, не мае значэння: нашкодзіць тут можа кожны. Агароднікі-пачаткоўцы часта не ведаюць усіх сакрэтаў і тонкасцяў вырошчвання расады. А садаводы са стажам нярэдка дзейнічаюць па-старому, як прывыклі, як «бабуля навучыла», не дапускаючы нават думкі пра тое, што памылкі таксама могуць «перадавацца з пакалення ў пакаленне». Сёння мы разгледзім асноўныя памылкі, якія з году ў год дапускаюць агароднікі пры вырошчванні расады. Будзем на іх вучыцца.

Што адрознівае якасную расаду ад не вельмі добрай? Па-першае, здаровая расада заўсёды невысокая, прысадзістая, з тоўстым сцяблом. Па-другое, лісце ў моцнай расады звычайна цёмна-зялёнае. Ну і, па-трэцяе, чым лепшая расада, тым мацнейшыя яе карані. У ідэале пры высадцы ў грунт карані расады павінны добра ўтрымліваць зямлю. Добрая расада не павінна цвісці, і ўжо тым больш яна не павінна мець першыя завязі пладоў!

Часта прычынай няўдачы з расадай становіцца грунт, у якім яе вырошчваюць. Якасць грунту не менш важная, чым якасць насення. Але калі насенню мы ўдзяляем нямала ўвагі, то грунт, як правіла, набіраецца ў агародзе, даволі часта — у цяпліцы, дзе зямля «самая-самая», бо там растуць нашы любімыя памідорчыкі, а ўжо пад іх мы ўгнаенняў не шкадуем. Гэта і ёсць памылка нумар адзін. Глеба для расады павінна быць прыгатавана з сумесі некалькіх кампанентаў. Звычайна туды ўваходзяць дзярновая зямля, перагной, буйназярністы рачны пясок, нізінны торф і ляжалае дробнае пілавінне. Усе гэтыя кампаненты змешваюцца ў пэўных прапорцыях.

Невыкананне тэрмінаў пасадкі расады. Не проста вялікая, а вельмі вялікая колькасць садаводаў упэўнены: чым раней пасееш насенне на расаду, тым раней атрымаеш ураджай. А на практыцы часта атрымліваецца ўсё дакладна наадварот. Не трэба лезці наперад бацькі ў пекла і высаджваць усе культуры ў лютым. Асабліва, калі ў вас няма магчымасці забяспечыць дадатковае асвятленне, якое настолькі ім неабходнае.

Ёмістасці для вырошчвання расады павінны быць абавязкова з дрэнажнымі адтулінамі і адпаведнага памеру. Часта агароднікі не надаюць значэння добраму дрэнажу, а яго адсутнасць часам пагражае насенню і праросткам загніваннем і гібеллю. Як паказвае практыка, для раслін, якія патрабуюць пікіроўкі, лепш выбіраць 100-мілілітровыя ёмістасці для сяўбы і 500-мілілітровыя — для перасадкі маладой расліны. Насенне расады, якой пікіроўка забаронена, рэкамендуецца адразу ж саджаць у ёмістасці на 500 мл.

Вельмі многія садоўнікі грэбуюць перадпасяўной падрыхтоўкай насення, тым не менш, адэкватныя працэдуры па павышэнні ўсходжасці і прафілактыцы хвароб насення самым спрыяльным чынам адбіваюцца як на якасці расады, так і на самім ураджаі!

Яўген САЛАНОВІЧ, дачнік са шматгадовым вопытам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».