Вы тут

Huawei да 2030 года мае намер увесці ў эксплуатацыю сеткі 6G


Кітайская тэлекамунікацыйная кампанія Huawei плануе ўвесці ў эксплуатацыю сеткі шостага пакалення мабільнай сувязі (6G) у 2030 годзе, паведаміў тэлеканал CGTN са спасылкай на яе галоўнага выканаўчага дырэктара Эрыка Сюя.


Выступаючы на глабальнай канферэнцыі аналітыкаў Huawei ў горадзе Шэньчжэнь, Эрык Сюй заявіў, што ў хуткім часе кампанія апублікуе афіцыйны дакумент, які растлумачвае спецыфіку развіцця сетак 6G.

Раней прадстаўнік кітайскага Універсітэта Цінхуа Цуй Баога заявіў, што ў новых сетках хуткасць інтэрнэту будзе ў 50 разоў хутчэй у параўнанні са стандартам сувязі 5G.

Як паведамляе тэлеканал, сеткі 6G вырашаць цяперашнюю праблему 5G, якая звязаная з якасным інтэрнэт-злучэннем пры высакахуткасным руху. Сеткі шостага пакалення мабільнай сувязі забяспечаць якаснае злучэнне пры перамяшчэнні карыстальніка ў прасторы з хуткасцю да 1 тыс. км/г, у тым ліку пры падарожжы на самалёце.

Прэв'ю: huawei.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».