Вы тут

Махляр з Магілёва абяцаў адкасіць ад арміі і дапамагчы ў атрыманні правоў


Магіляўчанін абяцаў дапамагчы ў атрыманні правоў і адкасіць ад войска — у выніку знік з грашыма. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Ленінскага РАУС Магілёва Алена Сіманава.


У аператыўна-дзяжурную службу Ленінскага РАУС Магілёва з заявай звярнуўся 47-гадовы індывідуальны прадпрымальнік, які распавёў, што нейкі мужчына завалодаў яго грашовымі сродкамі на агульную суму ў Br1500. Апошні паабяцаў даверліваму гаражаніну паспрыяць у атрыманні пасведчання кіроўцы, аднак пасля перастаў выходзіць на сувязь і адказваць на тэлефонныя званкі. Усвядоміўшы, што яго падманулі, грамадзянін звярнуўся ў праваахоўныя органы за дапамогай.

Высветлілася, што ад дзеянняў таго ж мужчыны пацярпеў і 22-гадовы магіляўчанін, якому за суму ў $200 ён абяцаў аказаць дапамогу ў прызнанні непрыдатным да службы ва Узброеных Сілах, аднак таксама знік, атрымаўшы наяўныя.

Датычны 29-гадовы, раней ужо судзімы за махлярства, магіляўчанін зноў узяўся за старое. Ён падманваў даверлівых грамадзян, якія хацелі вырашыць свае пытанні лёгкім шляхам. Ён браў буйныя грашовыя сумы і адразу ж спыняў са сваімі ахвярамі ўсе зносіны: не адказваў на іх званкі, ігнараваў паведамленні ў сацыяльных сетках.

Зараз выкрадзенае ўдалося часткова забраць і вярнуць грамадзянам. У дачыненні да фігуранта распачата крымінальная справа. Следчымі дадзена прававая ацэнка.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.