Вы тут

Сабор Парыжскай Божай Маці адкрыецца ў 2024 годзе


Сабор Парыжскай Божай Маці можа адкрыцца ў 2024 годзе, на яго аднаўленне ўжо сабрана 833 млн еўра. Пра гэта заявіла міністр культуры Францыі Разлін Башло, паведамляе газета Var-Matin.


Фота: pixabay.com

«Я магу сказаць вам, што ў 2024 годзе сабор Парыжскай Божай Маці будзе зноў адкрыты», — заявіла Разлін Башло. Яна дадала, што сабраныя сродкі дадуць магчымасць паспяхова завяршыць аднаўленне сабора і што працы па арганізацыі бяспекі канструкцый завершацца да канца лета, а затым пачнецца рэстаўрацыя. Міністр дадала: 15 красавіка яна адправіцца разам з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам на агляд будоўлі.

Як паведамляе ТАСС, 2, красавіка настаяцель сабора Патрык Шаве заявіў, што на поўнае аднаўленне пацярпелага ад пажару Сабора Парыжскай Божай Маці можа спатрэбіцца 15-20 гадоў. Паводле яго слоў, шпіль павінен быць адноўлены ў 2024 годзе, яго вернуць на дах у ранейшым выглядзе. Тады ж, у 2024 годзе, павінна завяршыцца і аднаўленне органа.

Моцны пажар успыхнуў ў саборы Нотр-Дам ўвечары 15 красавіка 2019 года. Як усталявала следства, узгаранне адбылося ў раёне шпіля, за некалькі гадзін да гэтага там праводзіўся рамонт. Полымя цалкам знішчыла драўляны дах і шпіль, які ўпаў і дагараў затым на падлозе сабора. Агонь атрымалася цалкам пагасіць толькі раніцай наступнага дня. Пажар падоўжыўся больш за 15 гадзін.

Прэзідэнт Францыі неўзабаве пасля гэтага распарадзіўся адрэстаўраваць Нотр-Дам за пяць гадоў. Аднак у далейшым многія спецыялісты заявілі, што вытрымаць гэтак кароткі тэрмін немагчыма і праз пяць гадоў будуць завершаны толькі самыя галоўныя рэстаўрацыйныя работы.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.