Вы тут

Гендырэктар «Белавія» заявіў аб аднаўленні да 65% авіяперавозак


Коронавирусная пандэмія вельмі моцна адбілася на міжнародных авіязносінах. Для аднаўлення колькасці рэйсаў авіяперавознікам патрэбна дапамога урадаў, і адпаведныя перамовы ўжо праводзяцца. Пра гэта ў эфіры праграмы «Маркаў. Нічога асабістага» на АНТ распавёў генеральны дырэктар авіякампаніі «Белавія» Ігар Чаргінец.


Як адзначыў Ігар Чаргінец, перыяд пандэміі аказаўся для авіяперавозчыкаў вельмі жорсткім, і ён працягваецца, хоць цяпер стала лягчэй. «Шмат кампаній, уключаючы вельмі вядомых, спынілі існаванне або стаяць на каленях і просяць у сваіх урадаў грошы».

Найгоршым месяцам у 2020-м, па словах гендырэктара,стаў красавік, калі беларуская авіякампанія перавезла 7,8% пасажыраў ад узроўню ў аналагічны перыяд папярэдняга года. Гэта значыць падзенне склала 92%. Аднак цяпер удалося аднавіцца прыкладна да ўзроўню 60-65% перавозкі пасажыраў, прычым ідзе павелічэнне.

Ігар Чаргінец таксама расказаў, як пасажырапаток аднаўляецца цяпер. «Гэты паказчык ужо значна вышэй, больш далёкіх рэйсаў у нас стала. Гэты паказчык на ўзроўні 90% і зараз расце».

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.