Вы тут

Дэкада студэнцкай навукі стартуе ў БДПУ 19 красавіка


Яе найбуйнейшае мерапрыемства — міжнародны форум «Студэнцкая навука — інавацыйны патэнцыял будучыні» — аб’яднае 11 міжнародных навукова-практычных канферэнцый, якія адбудуцца на факультэтах і ў інстытутах педуніверсітэта з 20 па 28 красавіка.


Удзельнікамі форуму стануць студэнты і магістранты з 13 краін свету (Беларусі, Расіі, Мардовіі, Літвы, Эстоніі, Арменіі, Казахстана, Узбекістана, Украіны, Кітая, Балгарыі, Польшчы і Германіі), а таксама навучэнцы сярэдніх школ, гімназій і каледжаў.

У поле зроку маладых даследчыкаў будуць сучасныя падыходы да навучання і выхавання дзяцей рознага ўзросту, а таксама дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, асаблівасці методыкі выкладання розных навучальных дысцыплін ва ўстановах адукацыі. Акрамя таго, вялікая ўвага будзе нададзена пытанням фізічнага выхавання, здароўезберажэння і здаровага ладу жыцця вучнёўскай і студэнцкай моладзі. Будуць прадстаўлены навуковыя і метадычныя распрацоўкі ў галіне сацыялізацыі асобы, разгледжаны псіхалагічныя праблемы сучасных дзяцей, вучнёўскай і студэнцкай моладзі, дадзены практычныя рэкамендацыі па фарміраванні асобы, здольнай да самаразвіцця і самаўдасканалення.

У рамках Дэкады студэнцкай навукі пройдуць аспіранцкія чытанні, студэнцкі фестываль адукацыйных відэаролікаў, конкурс «Лепшы студэнт» у намінацыі «Наукова-даследчая дзейнасць», конкурсы даследчых праектаў у сацыяльна-адукацыйнай сферы і на лепшую навукова-даследчую студэнцкую лабараторыю, кейс-марфон «Лепшае педагагічнае рашэнне».

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».