Вы тут

Міністэрства аховы здароўя дало рэкамендацыі аб правядзенні суботніка ва ўмовах СOVID-19


Міністэрства аховы здароўя на сваім сайце размясціла рэкамендацыі для мінімізацыі рызыкі распаўсюджвання СOVID-19 падчас рэспубліканскага суботніка 17 красавіка.


Раней міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч адзначыў: суботнік будзе праходзіць на адкрытым паветры, таму Міністэрства аховы здароўя не бачыць ніякай пагрозы. Пры гэтым ён звярнуў увагу на важнасць выканання проціэпідэмічных мер.

У рэкамендацыях Міністэрства аховы здароўя адзначаецца, што працаваць падчас суботніка лепш не ў памяшканнях.

Калі прадугледжана арганізаваная транспарціроўка ўдзельнікаў да месца, перад пасадкай у транспарт варта наладзіць «уваходны фільтр». Трэба пракантраляваць тэмпературу цела, апытаць прысутных аб наяўнасці прыкмет рэспіраторных захворванняў. Пры гэтым нельга дапускаць скопішча людзей — важна забяспечыць умовы для мінімізацыі кантактаў. Калі ў кагосьці будуць прыкметы рэспіраторнай інфекцыі, яго неабходна накіраваць дадому (з мінімальнай колькасцю кантактаў) і рэкамендаваць выклікаць урача.

Пасадзіць людзей варта з выкананнем сацыяльнай дыстанцыі — па адным, у шахматным парадку, з запаўненнем транспартнага сродку не больш як на 50 працэнтаў. Да і пасля паездкі неабходна прадэзынфіцыраваць салон, выкарыстоўваючы эфектыўныя сродкі. Асаблівая ўвага — на поручні, падлакотнікі, адкідныя столікі, панэлі кіравання асвятленнем, вентыляцыяй, спінак сядзенняў, відэаманітораў.

Удзельнікі суботніка, вадзіцелі павінны быць забяспечаны запасам сродкаў аховы органаў дыхання зыходзячы з працягласці мерапрыемства. У месцах правядзення суботнікаў неабходна размясціць дазатары з антысептыкамі. Перавагу варта аддаваць локцевым, сэнсарным дазатарам. Калі такой магчымасці няма, ва ўдзельнікаў павінны быць індывідуальныя ўпакоўкі сродкаў дэзынфекцыі / антысептыкаў.

Удзельнікам вельмі важна выконваць дыстанцыю (не меншую за 1,5 м), у тым ліку пры рабоце на адкрытым паветры. Бутыляваная пітная вада павінна быць у індывідуальнай фасоўцы. Таксама рэкамендуецца абмежаваць сумесны прыём ежы падчас і пасля суботніка.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.