Навукоўцы з Універсітэта Перд'ю (ЗША) вынайшлі новую формулу белай фарбы. Распрацаванае імі рэчыва адлюстроўвае 98,1% падальнага святла, паведамляе Gizmodo са спасылкай на даследаванне, апублікаванае ў ACS Applied Materials & Interfaces. Пра гэта таксама распавядае tut.by са спасылкай на TJournal.
Навукоўцы пераўзышлі самі сябе: увосень 2020 года яны прадставілі фарбу, якая адлюстроўвае 95,5% святла. І калі справа даходзіць да астуджальнага эфекту белых фарбаў, гэтая розніца мае значэнне, адзначае выданне. Па словах вядучага аўтара даследавання, белыя фарбы, якія цяпер прадстаўлены на рынку як «ультраадлюстравальныя», адлюстроўваюць толькі ад 80% да 90% святла. Гэтага можа быць дастаткова для бытавога выкарыстання, але калі казаць пра астуджальная эфект, акажацца мала.
«Самая белая фарба» змяшчае высокую канцэнтрацыю сульфату барыю з часціцамі рознага памеру. «Сонечнае святло мае розныя колеры, таму што ў яго розныя даўжыні хваль. Нам патрэбныя часціцы рознага памеру для рассейвання кожнай даўжыні хвалі», — патлумачыў вучоны.
У ходзе выпрабаванняў фарба астудзіла паверхню на 4,5 °C ніжэй за тэмпературу навакольнага асяроддзя нават пры яркім сонечным святле. Даследчыкі распавялі, што ў ультрабелай фарбы выкарыстоўваецца стандартны акрылавы растваральнік, і яе можна вырабляць як звычайную фарбу. Па іх словах, распрацоўка можа з’явіцца на рынку на працягу двух гадоў. Зараз яны праводзяць выпрабаванне фарбы на зносаўстойлівасць.
Навукоўцы бачаць вялікі патэнцыял фарбы. Па іх ацэнках, яе выкарыстанне ў вялікіх колькасцях у такіх гарадах, як Рына або Фенікс, можа зэканоміць да 80% выдаткаў на кандыцыянаванне паветра.
У 2016 годзе брытанская кампанія Surrey NanoSystems прадставіла новую версію самага чорнага ў свеце матэрыялу Vantablack, паглынальнага 99,965% падальнага на яго выпраменьвання.
Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве
Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.