Вы тут

Ціма Беларускіх і яго знаёмы прысуджаныя да двух гадоў «хатняй хіміі»


22-гадовы Цімафей Марозаў (Ціма Беларускіх) і яго знаёмы Антон Крывецкі прысуджаныя да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову, паведамляе БЕЛТА.


Разгляд па крымінальнай справе аб незаконным абароце гашышу і амфетаміну праходзіў сёння ў судзе Маскоўскага раёна Мінска.

Выканаўцу інкрымінавалі набыццё, ужыванне і захоўванне амфетаміну масай 0,0375 г, а таксама набыццё гашышу масай 1,9609 г, яго ўжыванне сумесна са знаёмым Крывецкім, які таксама праходзіць па справе як абвінавачаны, перавозку і захоўванне.

Па матэрыялах справы, маладыя людзі ў снежні 2020 года і студзені 2021-га ў інтэрнэце купілі больш за 1,96 г гашышу. Частку наркотыку ўжылі ў гульнявым клубе ў Мінску, а астатняе выявілі супрацоўнікі міліцыі.

У ходзе асабістага вобшуку у музыканта праваахоўнікі знайшлі таксама асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва — амфетамін.

Сваю віну маладыя людзі прызналі ў поўным аб’ёме.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.