Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Тыдзень пагражае быць неадназначным. Ёсць верагоднасць, што начальству не спадабаюцца вашы свавольства і занятасць не па справе ў працоўны час. У панядзелак штосьці можа застаць вас знянацку, затое аўторак і серада прынясуць жаданую ўдачу ў прафесійнай сферы. У чацвер не варта планаваць важныя перамовы: вы ўсё роўна на іх спозніцеся. Да выхадных у сям'і адновіцца атмасфера даверу і ўзаемаразумення.

Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. Вы будзеце надзвычай прагныя да працы, у той час як лепш злёгку астудзіць стараннасць і рэальна разлічыць сілы. Інакш набераце заданняў, якія не паспееце выканаць. Паспрабуйце не спазняцца, быць больш пунктуальнымі і выконваць узятыя на сябе абавязацельствы. Спрыяльны тыдзень для наладжвання сяброўскіх сувязяў. У пятніцу верагодныя цікавыя сустрэчы і спатканні.

БЛІЗНЯТЫ. Вы зразумееце, што ўсё складваецца найлепшым чынам і вы набліжаецеся да запаветнай мэты. Адчуеце разуменне і падтрымку блізкіх людзей. Работы будзе шмат, і яна прынясе дадатковы прыбытак. Але не забывайце пра адпачынак і асабістае жыццё. У выхадныя хатнія і сямейныя справы выйдуць на першы план і пацешаць вас. Зможаце акунуцца ў атмасферу спакою і выгоды.

РАК. На гэтым тыдні актыўнасць і аптымізм дазволяць дамагчыся жаданага поспеху. У панядзелак павышанай увагі з боку кіраўніцтва лепш пазбягаць, інакш вам могуць даць не зусім прыемнае даручэнне. Зрэшты, вы бліскуча справіцеся з любым заданнем. У нядзелю можа ўзнікнуць неабходнасць адкрыта абмеркаваць бягучыя сямейныя праблемы.

ЛЕЎ. Вы сабраныя і мэтанакіраваныя. Настаў важны час, які дазваляе раскрыць сябе ў прафесійным плане. Паспрабуйце не марнаваць сілы на дробязі, не праводзьце занадта шмат часу ў інтэрнэце. Пазбягайце сямейных канфліктаў і высвятлення адносін. Здабыўшы душэўны спакой і забыўшыся пра недаверлівасць, вы будзеце адчуваць сябе ўпэўнена.

ДЗЕВА. На гэтым тыдні давядзецца цярпліва і ўпарта рухацца наперад па крутой сцежцы. Спатрэбіцца нямала намаганняў і часу, каб вырашыць шматлікія дробныя праблемы на рабоце і ў сям'і. Бліжэй да выхадных нечакана можа прачнуцца жаданне даваць карысныя парады і ўсяляк вучыць навакольных, як трэба жыць. Каб не нарвацца на сустрэчную просьбу дапамагчы матэрыяльна ці яшчэ менш прыемныя наступствы, спачатку падумайце, ці сапраўды вашы павучанні неабходныя.

ШАЛІ. Нядрэнны тыдзень, калі вы максімальна карыстаецеся яго магчымасцямі для творчай самарэалізацыі. Панядзелак будзе спрыяльны для дбайнага выканання працоўных абавязкаў: папрацаваць будзе над чым, а магчыма, і спраў дадасца. Затое зможаце разлічваць на прэмію. Аўторак пажадана выкарыстоўваць для састаўлення планаў і задач на найбліжэйшую будучыню. Пятніца спрыяльная для асабістых спраў і рамантычных спатканняў. У суботу магчымы плённыя зносіны з сябрамі.

СКАРПІЁН. Рэалізуюцца планы і задумы. Поспех будзе на вашым боку. Вас чакаюць салідны прыбытак і выгадныя прапановы. Сітуацыя паспрыяе прыняццю сур'ёзных рашэнняў у асабістым жыцці, якія многае зменяць да лепшага. Доўга думаць і сумнявацца не варта, цяпер час дзейнічаць.

СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні паспрабуйце быць больш спакойнымі і разважлівымі, не дазваляйце ўцягнуць сябе ў авантуру. Вашы ідэі і пачынанні будуць падтрыманы навакольнымі. Магчыма, прыйдзе важная інфармацыя, якая абяцае прыбытак. У сераду лепш не прымаць сур'ёзных рашэнняў, непажадана планаваць дзелавыя сустрэчы і перамовы. Другая палова тыдня можа быць прысвечана адпачынку і сям'і. Набудзьце для дома што-небудзь неабходнае, і ваш настрой палепшыцца.

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні не варта сядзець склаўшы рукі. Занадта вялікая верагоднасць згубіць свой шанц, аб чым у далейшым прыйдзецца шкадаваць. Не ідзіце на ахвяры: нічога добрага ваша самаадданасць не прынясе. Памятайце пра сваю выгаду — больш пра гэта ніхто не патурбуецца. У пятніцу будзьце гатовыя да прыёму гасцей. Праўдзівасць і шчырасць нядзельным днём могуць тварыць цуды — праявіце максімум увагі да блізкіх людзей: гэты дзень спрыяе даверлівым зносінам.

ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні пры мінімуме намаганняў вы зможаце змяніць сваё жыццё да лепшага. Варта задумацца пра кар'ерны рост. У аўторак зможаце вытрымаць любы экзамен, паспяхова прайсці суразмоўе. У чацвер будзе плённай творчасць у вядзенні спраў, адыход ад традыцыйных прынцыпаў у рабоце, аднак не варта забывацца пра навядзенне парадку ў доме. У нядзелю не рэкамендуецца пачынаць новых спраў.

РЫБЫ. На гэтым тыдні вашы пачуцці здабудуць глыбіню, а думкі — узнёсласць. Асабліва ўдалы час для тых, каму неабходна муза. Але нават калі гэта вас не датычыцца, ёсць верагоднасць, што дзякуючы прыліву творчых сіл і натхнення ўдасца знайсці нестандартнае рашэнне ў складанай справе, прыдумаць штосьці арыгінальнае, што выкліча адабрэнне навакольных. Гэты час дабратворны для прафесійнага росту. У выхадныя верагодны цікавыя сустрэчы з сябрамі, абмен вопытам і ўражаннямі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».