Вы тут

У Мінску праходзіць навукова-практычная канферэнцыя «100 дзён да Токіа»


У штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта стартавала Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «100 дзён да Токіа», прысвечаная пытанням падрыхтоўкі спартсменаў да Гульняў ХХХІІ Алімпіяды, паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі.


Фота: НАК Беларусі

Ва ўрачыстым адкрыцці канферэнцыі прынялі ўдзел Прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Венгрыі ў Беларусі Жолт Чутора, дырэктар РНПЦ спорту Ірына Маляваная, Прэзідэнт Асацыяцыі па развіцці фізічнай культуры і спорту «Федэрацыя спартыўнай медыцыны» (Расія), доктар медыцынскіх навук, прафесар Аляксей Лапін, прэзідэнт Асацыяцыі спецыялістаў па спартыўнай медыцыне і лячэбнай фізкультуры Украіны Юрый Дзехцяроў.

«Кожны спартсмен з'яўляецца свайго роду «прадуктам» прафесійнай дзейнасці яго трэнера, веды і ўменні якога вызначаюць якасць гэтага «прадукту». У сваю чаргу, спартыўная медыцына, з'яўляючыся неад'емнай часткай падрыхтоўкі любога атлета, заклікана вырашаць цэлы шэраг спецыфічных задач», — адзначыў Віктар Лукашэнка ў прывітальным слове. Ён падкрэсліў, што сучасны спорт найвышэйшых дасягненняў сёння — гэта, па сутнасці, не спаборніцтва атлетаў, а спаборніцтвы тэхналогій іх падрыхтоўкі.

Віктар Лукашэнка запэўніў удзельнікаў міжнароднай канферэнцыі ў падтрымцы спартыўнай медыцыны ў нашай краіне і гатоўнасці да далейшага супрацоўніцтва, рэалізацыі новых, цікавых праектаў. Прэзідэнт НАК падзякаваў удзельнікам канферэнцыі за прафесіяналізм, самаадданую працу і пажадаў здароўя, поспехаў і плёну.

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя мае мэтай вывучэнне актуальных напрамкаў навукова-метадычнага і медыцынскага суправаджэння падрыхтоўкі спартсменаў да Алімпійскіх гульняў, арганізацыю міжнароднага абмену вопытам паміж вучонымі, практыкамі і прадстаўнікамі спартыўнай супольнасці. Падчас канферэнцыі спецыялісты выступяць з дакладамі ў галіне спартыўнай медыцыны, траўматалогіі, спартыўнай біямеханікі, рэабілітацыі, харчавання, фармакалогіі ў спорце. Будуць разгледжаны новыя навуковыя кірункі і інавацыйныя распрацоўкі па развіцці сістэмы спорту вышэйшых дасягненняў.

Валерыя СЦЯЦКО

Загаловак у газеце: 100 дзён да Токіа

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».