Вы тут

Супрацоўнікі Магілёўскай абласной бібліятэкі стварылі турыстычную карту Магілёўшчыны


Супрацоўнікі Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. Леніна стварылі краязнаўчую базу «Турыстычная карта Магілёўшчыны».


Рэсурс знаёміць з архітэктурнымі славутасцямі, прыроднымі помнікамі, культурай і традыцыямі Прыдняпроўскага краю. Матэрыялы згрупаваны па раёнах вобласці, на старонцы кожнага з іх можна знайсці раздзелы з агульнай інфармацыяй, звесткамі пра архітэктуру, прыроду, культуру і традыцыі. Кожны раздзел дапоўнены фатаграфіямі, спісам літаратуры і каардынатамі размяшчэння аб'екта на Яндэкс.Картах Магілёўскай вобласці.

— Пры стварэнні базы дадзеных мы выкарыстоўвалі матэрыялы з фондаў бібліятэкі і адкрытых крыніц інтэрнэта. Працягам тэмы сталі распрацаваныя бібліятэкарамі віртуальныя падарожжы па турыстычных маршрутах вобласці. Відэаролікі, размешчаныя на сайце бібліятэкі, даюць магчымасць наведаць Храм Казанскай іконы Божай Маці ў Баркалабаве, замчышча ў Свіслачы, замкавую гару ў Мсціславе, зямлю шапавалаў Пакуцце, — адзначыла загадчык агульнай чытальнай залы Алена Хальчыцкая.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.