Вы тут

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?


Увесну мы часцяком заўважаем, што з'явіліся лішнія аб'ёмы, і, вядома, хочацца тут жа скінуць гэтыя лішнія кілаграмы. Вярнуцца ў форму за лічаныя дні? «Лёгка!» — абяцае нам інтэрнэт, прапануючы экспрэс-дыеты на тры, пяць ці сем дзён.


Экспрэс-дыета — хуткі спосаб пахудання, заснаваны на дэфіцыце калорый, спажытых за суткі. Варта разумець, што дыеты такога тыпу — радыкальны метад, які мае шмат мінусаў. Перш за ўсё, такія абмежаванні могуць пацягнуць негатыўныя наступствы для здароўя. Хуткае пахуданне заўсёды звязана з пэўнымі рызыкамі, таму перад тым, як сесці на экспрэс-дыету, важна правільна ацаніць стан свайго арганізма, а ў некаторых выпадках пракансультавацца з лекарам.

Дыеты для экспрэс-пахудання звычайна разлічаны на невялікі тэрмін, паколькі для нармальнага функцыянавання арганізма важна прытрымлівацца збалансаванага харчавання. Надзвычай папулярныя зараз монадыеты. Сутнасць іх заключаецца ў тым, каб харчавацца адным і тым жа прадуктам на працягу пэўнага часу. Такія дыеты сапраўды дапамагаюць хутка паскорыць метабалізм, вывесці лішнюю ваду з арганізма і разгрузіць органы стрававальнай сістэмы, але іх тэрмін не павінен перавышаць аднаго тыдня.

Лекары нагадваюць, што экспрэс-дыеты не рэкамендуюцца падлеткам, людзям з саслабленай імуннай сістэмай і рознымі эндакрыннымі і віруснымі захворваннямі. Акрамя таго, на момант захавання такой дыеты неабходна адмовіцца ад курэння, алкагольных напояў, падвышанай фізічнай актыўнасці. Бо важна не толькі пазбавіцца ад лішняга вагі, але і засцерагчы сваё здароўе. Падчас дыеты варта вельмі ўважліва выконваць пітной рэжым: не менш за 1,5–2 л вады ў дзень. Здаровы сон толькі паскорыць абменныя працэсы ў арганізме. Спі больш і худзей!

Якія негатыўныя наступствы нясе экстрэмальнае пахуданне?

Папулярнасць экспрэс-дыет цягне часам цяжкія наступствы для жаночага арганізма. Навукоўцамі ўстаноўлена, што бяспечным пахуданнем лічыцца страта да 1 кг вагі за тыдзень. Падчас першых двух тыдняў дыеты магчыма больш істотнае пахуданне, аднак у асноўным гэта страта вады. Бяспечны тэмп пахудання ў доўгатэрміновай перспектыве складае не больш за 5 % у месяц.

Гарманальныя збоі. Памятаеце, што падскурная тлушчавая клятчатка ўдзельнічае ў сінтэзе і размеркаванні некаторых гармонаў, такіх як прагестэрон і эстраген. І пры дэфіцыце тлушчавых тканін іх узровень можа зніжацца, прычым да крытычных адзнак, што часта прыводзіць да парушэнняў менструальнага цыклу, а таксама да праблем з зачаццем. Акрамя таго, у тлушчавых тканінах ажыццяўляецца трансфармацыя мужчынскіх палавых гармонаў андрагенаў у жаночыя.

Парушэнне функцый сардэчна-сасудзістай сістэмы. Нечакана раптам пачынае «скакаць» ціск, расквітае вегетасасудзістая дыстанія, з'яўляюцца галаўныя болі, слабасць, высокая стамляльнасць, галавакружэння.

Хваробы страўнікава-кішачнага гасцінца. Выпрацоўваемы страўнікавы сок літаральна раз'ядае слізістыя абалонкі страўніка і дванаццаціперснай кішкі. Гэта можа прывесці да развіцця гастрыту або язвы. Акрамя таго, негатыўнае ўздзеянне аказваецца і на кішачнік: з-за змяншэння колькасці ежы і недахопу харчовых валокнаў зніжаецца перыстальтыка яго сценак, што правакуе завалы.

Зніжэнне імунітэту. Магчыма, вы не адразу заўважыце, што цяпер у вас нават такія простыя захворванні, як вострыя рэспіраторныя інфекцыі (ВРІ), працякаюць у больш цяжкай форме і з доўгім перыядам рэабілітацыі.

Зніжаецца тонус скуры. Папросту кажучы, яна абвісае не толькі ў вобласці жывата і грудзей, але і ўсюды, дзе толькі можна. З'яўляюцца шматлікія зморшчыны.

Недахоп пажыўных рэчываў адмоўна адбіваецца і на стане валасоў: яны пачынаюць выпадаць, становяцца сухімі і ломкі. Пакутуюць пазногці — пласціны расслойваюцца, вытанчаюцца, губляюць здаровы глянец.

Раздражняльнасць і неспакойны сон. Хуткае пахуданне — велізарны стрэс для арганізма. Расхістваецца нервовая сістэма, вашымі сталымі спадарожнікамі становяцца трывожнасць, нервовая ўзбуджальнасць і нават дэпрэсія.

Жанчынам пры рэзкім пахуданні варта сачыць за ўзроўнем гармонаў. Калі збіўся менструальны цыкл на 5 і больш дзён, неабходна неадкладна наведаць гінеколага.

Марыя МАРОЗ

Фота unsplash.com

Друкуецца ў часопісе «Алеся»

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.