Вы тут

Супрацоўнікі і курсанты Акадэміі МУС наведалі Палац Незалежнасці


Выхадны дзень — выдатная нагода для экскурсій. У нядзелю, 18 красавіка, Палац Незалежнасці зноў прымаў гасцей. У гэты раз экскурсантамі сталі супрацоўнікі і курсанты першага курса Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў. Для Палацу Незалежнасці прыём гасцей ужо стаў добрай традыцыяй, амаль кожны тыдзень яго наведваюць эскурсійныя групы. А пачалася гэта традыцыя з самага адкрыцця Рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2013 годзе.


Экскурсанты наведалі ўсе залы, дзе праходзяць важныя палітычныя і ўрачыстыя падзеі рэспубліканскага і міжнароднага маштабу. На свае вочы ўбачылі падарункі, якія кіраўнік дзяржавы атрымаў ад партнёраў і сяброў. Як прызналіся ўдзельнікі экскурсіі, яны даўно хацелі наведаць Рэзідэнцыю Прэзідэнта.

«Я хацеў пабываць у Палацы Незалежнасці. Мне здаецца, гэтага жадае кожны беларус, так як Палац — галоўная пабудова нашай краіны. І цікава ўбачыць, як тут усё на самой справе. Вельмі ўразіла галоўная зала, светлае, прасторнае памяшканне. Адразу пазнаў камінную залу, бо часта бачу яе ў навінах. Кожны, хто цікавіцца навінамі, сочыць за палітыкай абавязкова пазнае хоць адну залу і будзе рады ўбачыць яе на свае вочы», — падкрэсліў Дзмітрый Клімянкоў, курсант факультэта міліцыі Акадэміі МУС.

У багатых інтэр’ерах Палаца Незалежнасці кожны госць знайшоў самае адметнае для сябе — цікавыя рэчы, дэкор і, канешне, шматлікія гісторыі. Па словах экскурсантаў, рэальнасць пераўзышла ўсе чаканні. «Я не чакаў такога маштабу, бо розныя рэчы бачыць Палац па тэлевізары ці ў інтэрнэце і ўжывую. Уражвае такая прастора і ўбранне. Захапляе прагажосць гэтай пабудовы і энергетыка, канешне, адчуваецца. Я лічу, тут абавязаны пабываць кожны, хто лічыць сябе беларусам і хто любіць нашу краіну», — прызнаўся курсант Сяргей Заблоцкі.

Як расказаў Васіль Лабашэвіч, намеснік старшыні курсаў факультэта міліцыі Акадэміі МУС, экскурсія ў Палац Незалежнасці — гэта падзяка і заахвочванне лепшых курсантаў, выдатнікаў вучобы: «Такія экскурсіі неабходныя для нашых курсантаў, яны павінны ведаць сваю гісторыю. Вялікі дзякуй арганізатарам за такую магчымасць».

Для некаторых курсантаў Акдэміі МУС наведванне Палаца Незалежнасці стала не толькі ўрокам сучаснай гісторыі Беларусі, а першай прыступкай на шляху да сваёй мэты. «Не тое, што я марыў наведаць Палац Незалежнасці, я гэтага хацеў. Кожны беларус абавязаны тут пабываць, бо Палац — гэта галоўная славутасць нашай краіны Тут праходзяць важныя падзеі з вышэйшымі дзяржаўнымі асобамі, кіраўнікамі іншых дзяржаў і гэты ўзровень адчуваецца. Уражвае, якая вялікая праца была праведзена. У мяне ёсць мэта ў будучым працаваць у Палацы Незалежнасці. Я зараз вучуся ў Акадэміі МУС, у будучым хацелася б стаць і міністрам. Дрэнны той салдат, які не марыць стаць генералам», — прызнаўся Ілья Масальскі.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».