Гандбалісты клуба «Мяшкоў Брэст» за тры туры да заканчэння 29-га чэмпіянату забяспечылі сабе залатыя медалі.
Учора берасцейцы разграмілі на выездзе свайго галоўнага канкурэнта — мінскі СКА — з лікам 41:34 (25:16). Гаспадары ваявалі на роўных толькі ў стартавыя 20 хвілін, а потым госці зайгралі ў поўную сілу і ў выніку не пакінулі армейцам ніякіх шанцаў на поспех. Гэта 21-я вікторыя мяшкоўцаў у 21-м праведзеным паядынку цяперашняга першынства. Для брэсцкага клуба гэта восьмы запар і 13-й чэмпіёнскі тытул за ўсю гісторыю.
Вырашыўшы задачу ў нацыянальным першынстве, падапечныя Рауля Алонса будуць узмоцнена рыхтавацца да чвэрцьфінальных сустрэч Лігі чэмпіёнаў з «Барселонай». Першая гульня адбудзецца 12 мая ў Брэсце, у адказ — 20 мая пляцоўцы іспанскага клуба.
Што тычыцца чэмпіянату Беларусі, то свой наступны матч «Мяшкоў Брэст» правядзе 8 мая ў Мінску з гандбалістамі БДУФК-СКА, які саступіў юніёрскай зборнай Беларусі (U-18) з лікам 40:42.
Становішча ў лідзіруючай групе зараз такое: «Мяшкоў Брэст» — 42 ачкі (21 матч), СКА — 30 (20), «Гомель» — 24 (21), «Машэка» (Магілёў) — 21 (21).
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.