Вы тут

Топавыя еўрапейскія футбольныя клубы стварылі Суперлігу


12 вядомых футбольных клубаў Еўропы абвясцілі аб стварэнні турніру — Суперлігі, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на ria.ru.


У склад Суперлігі ўвайшлі англійскія каманды «Манчэстар Юнайтэд», «Арсенал», «Чэлсі», «Тотэнхэм», «Манчэстар Сіці», «Ліверпуль», іспанскія «Рэал Мадрыд», «Барселона», «Атлетыка» і італьянскія «Інтэр» , «Мілан» і «Ювентус». Клубы плануюць абмеркаваць магчымасць супрацоўніцтва з УЕФА і ФІФА.

Фармат лігі прадугледжвае правядзенне турніру, у якім прымуць удзел 12 клубаў-заснавальнікаў (у наступным да іх далучыцца яшчэ тры каманды) і пяць каманд, якія пройдуць у турнір па выніках мінулага сезону. Гульні будуць праходзіць у сярэдзіне тыдня, а каманды працягнуць спаборніцтвы ў нацыянальных чэмпіянатах ў адпаведнасці з унутраным календаром. Пачатак сезону Суперлігі запланаваны на жнівень, плануецца сфармаваць дзве групы па 10 клубаў, якія паміж сабой будуць праводзіць хатнія і гасцявыя матчы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.