Вы тут

Жыхар Брэсцкай вобласці скраў 20 т яблыкаў


Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС сталіцы затрыманы 29-гадовы мужчына, які скраў 20 т яблыкаў на агульную суму звыш Br19 тыс. Аб гэтым паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.


«У міліцыю звярнуўся мінчанін з заявай аб усталяванні асобы і месцазнаходжання вадзіцеля грузавога аўтамабіля, які павінен быў перавезці 20 т яблыкаў з Мінска ў Гомель, аднак ва ўмоўленае месца не прыбыў і перастаў выходзіць на сувязь. Заяўнік распавёў, што папрасіў свайго знаёмага размясціць у інтэрнэце заяўку аб перавозцы тавару па маршруце Мінск — Гомель. Праз некаторы час патэлефанаваў мужчына па імені Арцём, які прапанаваў арганізаваць перавозку па маршруце на яго грузавой аўтамашыне. Сустрэўшыся на тэрыторыі склада, мужчыны загрузілі 20 т яблыкаў ў аўтамабіль, пасля чаго кіроўца з’ехаў, аднак да месца прызначэння не прыбыў, мабільны тэлефон адключыў», — распавялі ў ГУУС.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі асобу вадзіцеля грузавога аўтамабіля і затрымалі яго. Ім аказаўся 29-гадовы жыхар Брэсцкай вобласці. Высветлілася, што мужчына, выявіўшы ў сацсетках аб’яву аб перавозцы тавару, вырашыў скарыстацца прапановай, а даведаўшыся, што яблыкі будуць перавозіцца без суправаджальных дакументаў, вырашыў іх выкрасці і перапрадаць. У мэтах канспірацыі кіроўца аўтамабіля замяніў рэгістрацыйны знак і стаў выкарыстоўваць сім-карту, набытую ў невядомай асобы ў сацыяльнай сетцы.

Пасля таго як 20 т яблыкаў былі загружаныя ў аўтамашыну, мужчына вывез іх у Маладзечна, дзе рэалізаваў, а грашовыя сродкі пакінуў сабе. Раней да крымінальнай адказнасці затрыманы не прыцягваўся.

Матэрыялы праверкі перададзеныя ў Цэнтральны (Мінска) РАСК, дзе ў дачыненні да 29-гадовага мужчыны распачата крымінальная справа.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».