Вы тут

Вынікі дзейнасці НАН Беларусі за 2020 год абмяркуюць на сесіі Агульнага сходу


22 красавіка ў Вялікай канферэнц-зале Акадэміі навук адбудзецца сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі —  вышэйшага калегіяльнага органа кіравання Акадэміі навук.


У яе рабоце прымуць удзел каля двухсот прадстаўнікоў акадэмічнай, універсітэцкай і галіновай навукі, маладыя навукоўцы краіны. На сесіі Агульнага сходу будуць разгледжаны вынікі дзейнасці ў 2020 годзе і задачы развіцця НАН Беларусі і навуковай сферы краіны на 2021 год.

На выставе «Дасягненні айчыннай навукі — вытворчасці» можна будзе азнаёміцца з апошнімі распрацоўкамі арганізацый НАН Беларусі па прыярытэтных навуковых напрамках. Да ўвагі ўдзельнікаў сесіі Агульнага сходу НАН Беларусі будуць прадстаўлены археалагічная выстава і экспазіцыя сучасных кніжных выданняў навукоўцаў-гуманітарыяў Акадэміі навук.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?