Вы тут

Макей сустрэўся з вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека


Міністр замежных спраў Уладзімір Макей у час візіту ў Швейцарыю сустрэўся з вярхоўным камісарам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па правах чалавека Мішэль Бачэлет, паведамілі ў прэс-службае МЗС.


Рабочы візіт Уладзіміра Макея ў Швейцарскую Канфедэрацыю праходзіць 19-20 красавіка для ўдзелу ў 69-й сесіі Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН. Праграмай першага дня візіту прадугледжаны сустрэчы кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства з генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрасам Гебрэесусам, генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці Дарэнам Тангам, вярхоўным камісарам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па правах чалавека Мішэль Бачэлет, прэзідэнтам Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа Петэрам Маўрэрам.

«У фокусе ўвагі — актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня ў сферах дзейнасці контрпартнёраў, беларускі падыход да праблем, якія знаходзяцца ў зоне адказнасці кожнай з названых арганізацый, а таксама іншыя тэмы, што ўяўляюць узаемны інтарэс», — расказалі ў МЗС.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.