Вы тут

Што за «халодныя» справы?


Здавалася б, другая палова красавіка павінна быць камфортнай на ўмовы надвор'я... А вось і не заўсёды так, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, а следам заяўляюць, што ў канцы тыдня ў нашай краіне і зусім пахаладае.


pixabay.com

Ужо сёння атмасферны ціск пачне падаць, а надвор'е будзе вызначаць няўстойлівая паветраная маса. Павялічыцца і ўшчыльніцца воблачнасць. Удзень у многіх раёнах Беларусі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымы навальніцы. Максімальная тэмпература паветра ўдзень будзе 7—13 цяпла, па захадзе — да плюс 15 градусаў.

Заўтра, у першы дзень трэцяй дэкады красавіка, атмасферны ціск працягне падаць. Захаваецца воблачнасць. Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах будуць згушчацца непрацяглыя туманы. Удзень у некаторых раёнах магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні ўмераны, у дзённыя гадзіны пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 6 градусаў. Удзень будзе 10—16 цяпла, але па паўночным усходзе, дзе прагназуюцца шчыльныя аблокі, будзе ўсяго ад 8 да 9 градусаў цяпла.

І ў чацвер характар надвор'я істотна не зменіцца, толькі ўдзень пры праходжанні атмасфернага фронту ўзмоцніцца паўднёва-заходні вецер. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Удзень месцамі прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 цяпла да 7 градусаў вышэй за нуль, удзень — 10—17 цяпла. Характэрна, што такі тэмпературны фон на 1—4 градусы вышэйшы за кліматычную норму для гэтых красавіцкіх дзён. Але на гэтым добрыя навіны заканчваюцца.

У пятніцу прыйдзе халодны атмасферны фронт, які ссоўваецца з акваторыі Балтыйскага мора праз Беларусь. Пахаладае, павялічыцца і ўшчыльніцца воблачнасць. Вецер прагназуецца заходні ўмераны. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, (увага!) па паўночным захадзе — з мокрым снегам. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—7 цяпла, удзень — ад плюс 6 градусаў да 13 градусаў вышэй за нуль.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у наступныя выхадныя чакаецца адносна халоднае і няўстойлівае надвор'е. Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 градусаў да 4 цяпла, а ўдзень чакаецца ўсяго толькі 5—11 градусаў вышэй за нуль. Можа, дарма я ўсё-такі сваю куртачку на «рыбіным пуху» з шафы дастаў?

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.