Вы тут

Аляксандр Лукашэнка пацвярджае гатоўнасць усяляк садзейнічаць пашырэнню супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кубай


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кубы Мігеля Марыё Дыяс-Канэля Бермудэс з днём нараджэння, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.


«У няпростых умовах вы самааддана і бездакорна працуеце для далейшага ўмацавання Кубы. Спадзяюся, што пры вашай асабістай падтрымцы беларуска-кубінскае канструктыўнае партнёрства захавае высокую дынаміку», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў гатоўнасць усяляк садзейнічаць пашырэнню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Мінскам і Гаванай, асабліва ў гандлёва-эканамічнай сферы. «Перакананы, разам мы зможам ажыццявіць шэраг значных сумесных праектаў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.