Вы тут

СААЗ: Захваральнасць на COVID-19 у свеце павялічваецца восьмы тыдзень запар


Больш за 5,2 млн чалавек заразіліся каранавірусам у свеце за мінулы тыдзень, рост захваральнасці прадаўжаецца восьмы тыдзень запар. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Гебрэесус на брыфінгу ў Жэневе, інфармуе ТАСС.


Пры гэтым, паводле слоў гендырэктара СААЗ, смяротнасць расце пяты тыдзень запар.

Тэдрас Гебрэесус нагадаў: мільён чалавек памерлі ад наступстваў заражэння каранавірусам на працягу дзевяці месяцаў, пасля таго як была зафіксавана ўспышка хваробы.

Трывогу выклікае рост колькасці заражаных і размешчаных на лячэнне ў бальніцы людзей ва ўзросце ад 25 да 59 гадоў. Паводле слоў кіраўніка СААЗ, «магчыма, гэта вынік наяўнасці разнавіднасцей віруса, што вызначаюцца высокай заразнасцю», а таксама актыўных сацыяльных кантактаў «маладых дарослых».

Ён лічыць, што ў сусветнай супольнасці «ёсць інструменты для таго, каб паставіць пандэмію пад кантроль на працягу месяцаў, калі яны (гэтыя інструменты. — Заўвага ТАСС) будуць прымяняцца паслядоўна і раўнапраўна».

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.