Вы тут

Фестываль «Сымон-музыка» збярэ больш за 300 выканаўцаў у Стоўбцах


XXVII адкрыты абласны фестываль-конкурс «Сымон-музыка» пройдзе ў Стоўбцах 22 красавіка, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінаблвыканкама.


«Стаўбцоўшчына ўвайшла ў гісторыю як “родны кут” Якуба Коласа, таму невыпадкова першараднай задачай устаноў культуры раёна стала адраджэнне духоўнага жыцця народа і ўсёй яго нацыянальнай культуры. Гэтых мэтаў дасягаюць у тым ліку дзякуючы фестывалю “Сымон-музыка”, які стаў адной з формаў прасоўвання народнай інструментальнай музыкі. Яго праводзяць адзін раз у два гады, і зусім хутка ён зноў збярэ удзельнікаў — больш за 300 канкурсантаў і каля 30 творчых калектываў Мінскай і Брэсцкай вобласці», — распавялі ў прэс-службе.

У фестывалі прымуць удзел юныя музыканты самых розных узростаў, якія навучаюцца ў дзіцячых мастацкіх школах і школах мастацтваў, установах адукацыі з музычным ухілам, а таксама інструментальныя калектывы і ансамблі народнага напрамку. Канкурсанты выканаюць творы беларускіх аўтараў, а таксама прадэманструюць аўтарскую апрацоўку народных песень і танцаў гульнёй на скрыпцы, цымбалах, гармоніку, акардэоне, баяне, балалайцы, дудцы і іншых музычных інструментах.

Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі пры выбары лепшых удзельнікаў стануць выканальніцкае майстэрства, мастацкі ўзровень рэпертуару, сцэнічная культура, захаванне рэгіянальных традыцый у музычных творах, касцюмы. Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі лаўрэатаў і прызамі.

Першы конкурс «Сымон-музыка» прайшоў у 1989 годзе па ініцыятыве аддзела культуры Стаўбцоўскага райвыканкама. Тады ў мемарыяльную сядзібу музея Якуба Коласа ў Смольні прыехалі больш за 160 выхаванцаў з 17 музычных школ Мінскай вобласці, а другі фестываль прайшоў ужо ў 1990 годзе і сабраў больш за 600 адораных дзяцей не толькі з Міншчыны, але і з іншых рэгіёнаў краіны.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».