Вы тут

На беларуска-латвійскай мяжы затрымалі буйную кантрабанду масла


Дзевяць тысяч літраў трансмісійнага масла коштам амаль 150 тысяч рублёў мелі намер правезці праз мытную мяжу ЕАЭС без дэкларавання. Пра гэта паведамілі «Звяздзе» ў Віцебскай мытні.


Спробу кантрабанды спынілі віцебскія мытнікі на беларуска-латвійскай мяжы ў пункце пропуску «Грыгораўшчына». Везлі тавар у грузавіку DAF. 

Аўто ехала з Фінляндыі з таварам «аўтамабільныя масла, аўтамабільныя змазкі, антыфрызы». Пры праходжанні вагагабарытнага кантролю мытнікі ўстанавілі істотнае перавышэнне фактычнай вагі грузу ў параўнанні з паказанай у дакументах.

Далейшы мытны дагляд пацвердзіў наяўнасць у грузавым адсеку незадэклараванага: 325 каністраў па 20 літраў і 16 бочак па 170 літраў трансмісійнага масла — у агульнай складанасці 9 тысяч літраў.

Па дадзеным факце пачаты адміністрацыйны працэс. Санкцыя артыкула ў якасці пакарання прадугледжвае накладанне штрафу на перавозчыка ў памеры да 30 % ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.