Вы тут

Памёр прэзідэнт Чада Ідрыс Дэбі Ітно


Прэзідэнт Чада Ідрыс Дэбі Ітно памёр у аўторак ад раненняў, атрыманых ім падчас баявых дзеянняў супраць паўстанцаў. Пра гэта паведаміла ў аўторак Agence France Press (AFP) са спасылкай на дзяржаўнае тэлебачанне Чада.


«Прэзідэнт і вярхоўны галоўнакамандуючы Ідрыс Дэбі Ітно толькі што памёр», — заявіў у эфіры афіцыйны прадстаўнік арміі Чада палкоўнік Азема Бермандоа.

Паводле яго слоў, кіраўнік дзяржавы атрымаў смяротнае раненне ў ходзе баявых дзеянняў у мінулыя выходныя дні, калі асабіста кіраваў аперацыяй па знішчэнні атрадаў паўстанцаў на поўнач ад сталіцы краіны Нджамены.

Раней у аўторак незалежная нацыянальная выбарчая камісія Чада абвясціла, карпусны генерал Ідрыс Дэбі Ітно, які ўзначальвае краіну з 1990 года, перамог на праведзеных у краіне 11 красавіка прэзідэнцкіх выбарах, пераабраўшыся на шосты тэрмін. Ён атрымаў 79,32%.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».