Вы тут

Беларускія парламентарыі выступілі з заявай з нагоды справы «аб дзяржперавароце»


Члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў з глыбокім абурэннем успрынялі інфармацыю пра спробу дзяржаўнага перавароту ў Беларусі, спалучанага з фізічным знішчэннем першых асоб дзяржавы і іх блізкіх сваякоў. Пра гэта гаворыцца ў заяве Нацыянальнага сходу ў сувязі з інфармацыяй пра спробу дзяржаўнага перавароту, паведамляе сайт ніжняй палаты парламента.


«Падрыхтоўку такіх дзеянняў трэба разглядаць як тэрарыстычны акт і злачынства супраць усёй Рэспублікі Беларусь. Перадумовай гэтага злачыннага намеру стала няўхільнае разбурэнне асноў і традыцыйных прынцыпаў міжнароднага права. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў шэраг дзяржаў умешваецца ва ўнутраныя справы іншых краін, прыкрываючыся скажонымі ўяўленнямі аб абароне свабод і дэмакратычных каштоўнасцяў, — гаворыцца ў заяве. — У паўсядзённую практыку ўведзена выкарыстанне санкцый і іншых мер эканамічнага ціску. Шырокі распаўсюд атрымала арганізацыя каляровых рэвалюцый для звяржэньня законна абраных органаў улады ў суверэнных дзяржавах. Усюды такія дзеянні вялі да разбурэння, знішчэння нацыянальных традыцый і дзяржаўнасці, жабрацтва і гібелі людзей. Сёння мы становімся сведкамі дэградацыі гэтых метадаў да ўзроўню злачынных падрыўных аперацый, замоў, прама нацэленых на распальванне варожасці і забойствы».

Беларускія парламентарыі рашуча асуджаюць любыя спробы гвалтоўнага звяржэння дзяржаўнай улады і заклікаюць міжнародную супольнасць неадкладна адмовіцца ад падтрымкі любых дэструктыўных сіл, дэстабілізуючых унутрыпалітычную абстаноўку ў Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.