Вы тут

На чыгунцы 21–23 красавіка пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Бяспека»


Нягледзячы на меры па прафілактыцы няшчасных выпадкаў з грамадзянамі на аб'ектах чыгуначнага транспарту, у першым квартале года ў зоне аператыўнага абслугоўвання Мінскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце адбылося чатыры выпадкі траўміравання грамадзян (у 2020 годзе — два), у выніку якіх адзін чалавек траўміраваны і тры загінула.


У большасці выпадкаў прычынай траўміравання стала невыкананне мер асабістай бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту (адзін чалавек з ліку пацярпелых знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення).

Зыходзячы з гэтага, Мінскім АУС на транспарце ў перыяд з 21 па 23 красавіка будзе праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Бяспека», скіраванае на папярэджанне фактаў гібелі і траўміравання людзей на чыгунцы і дарожна-транспартных здарэнняў на чыгуначных пераездах.

З мэтай ліквідацыі прычын і ўмоў, якія спрыяюць гібелі і траўматызму грамадзян, спынення парушэнняў правілаў пераходу чыгуначных пуцей, у названы перыяд супрацоўнікамі Мінскага АУС на транспарце плануецца ва ўзаемадзеянні з работнікамі ваенізаванай аховы і членамі добраахвотнай дружыны Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі правядзенне рэйдавых мерапрыемстваў па адпрацоўцы станцый, прыпыначных пунктаў і месцаў несанкцыянаванага пераходу чыгуначных пуцей на перагонах. Не застануцца без увагі і чыгуначныя пераезды, дзе будуць праведзены мерапрыемствы па выяўленні парушэнняў правілаў праезду праз чыгуначныя пераезды.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».